Гарачы дэдлайн з серыі #магчымасці — грант на адукацыйныя праекты ад “Васьмінога”!Гэты конкурс для:…

Гарачы дэдлайн з серыі #магчымасці — грант на адукацыйныя праекты ад “Васьмінога”!

Гэты конкурс для:

Беларускіх адукацыйных установаў і ініцыятываў у Беларусі і за мяжой, якія працуюць офлайн і онлайн.
Адукацыйных арганізацыяў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, суседніх краінах ці краінах-сябрах ЕЗ.
Асобаў, якія дзейнічаюць ад імя нефармальнай групы або ініцыятывы.
Школьных настаўнікаў, чыя дзейнасць па большай частцы праходзіць у Беларусі.
Дзеячаў культуры і адукацыі.

Будуць падтрыманыя праекты, бюджэтам ад 1000 да 20 000 EUR, працягласцю 3-6 месяцаў.

Дэдлайн падачы заявак: 20-га снежня (да 23.59 па Мінску).
Усе падрабязнасці і формы заявак тут.

Праект “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” рэалізуецца пры партнёрстве @radakultury.