Калі глядзець на колькасць спроб нелегальна перасекчы межы Беларусі з краінамі ЕЗ за бягучы тыдзень,…

Калі глядзець на колькасць спроб нелегальна перасекчы межы Беларусі з краінамі ЕЗ за бягучы тыдзень, то можна заўважыць наступнае:

1. на мяжы з Літвой шосты дзень запар – абсалютны штыль, нелегальных перасячэнняў не заўважана ні аднаго,

2. на мяжы з Польшчай зараз у сярэднім за дзень адзначаецца крыху болей за 30 такіх спроб (на мінулым тыдні было ў сярэднім 75, на пазамінулым – 81),

3. на латвійскай мяжы ж замест зніжэння маем уздым – калі на мінулым тыдні такіх спроб было 60, на пазамінулым – 74, то за тры дні бягучага тыдню ўжо маем 160. Калі тэмп захаваецца, то на гэтым тыдні колькасць спроб нелегальна патрапіць з Беларусі ў Латвію можа сягнуць максімума гэтага года. А можа і не толькі гэтага.

Увогуле, нічога дзіўнага. Ужо некалькі разоў такое было, калі каб знізіць напружанне на мяжы з Польшчай ці Літвой, мігранцкія патокі перанакіроўвалі менавіта на Латвію. Такое было ўзімку 2022 года, увосень 2023 года…

Вось і зараз, атрымаўшы супер празрыстыя нацякі што ад Польшчы, што ад Кітая, беларускі рэжым нібы змяньшае ціск на свае заходнія межы. Але ж мігрантаў трэба кудысьці скіроўваць – вось іх і кідаюць на Латвію.

Чаму менавіта на Латвію? А таму што куды яшчэ? Як я пісаў амаль год таму : “нічога асабістага, проста куды ж іх накіроўваць трэба. Ну і вось, трымайце“.

А так, нават калі яны цалкам перавядуць патокі на Латвію, крызісу на межах што з Польшчай, што з Літвой гэта ніяк рады не дасць.

Бо як перавялі адсюль, так назад і вернуць.

Как и где работают угрозы закрыть погранпереходы – Цэнтр новых ідэй

Генадзь Коршунов продолжает анализировать динамику данных по количеству попыток нелегальных пересечений границ Беларуси с Польшей, Литвой и Латвией. В данном материале акцент делается на событиях последних недель. В субботу в телеграмме «Што думаюць беларусы?»…