БЕЛАРУСЫ ПАСЛЯ ФРОНТУ ШУКАЮЦЬ ПРАЦУЯны былі добраахвотнікамі на вайне ва Украіне. Сёння яны побач з …

БЕЛАРУСЫ ПАСЛЯ ФРОНТУ ШУКАЮЦЬ ПРАЦУ

Яны былі добраахвотнікамі на вайне ва Украіне. Сёння яны побач з намі ў Польшчы і Літве.
Яны хочуць працаваць і жыць у мірным жыцці.

Сярод іх — інжынеры, праграмісты, выкладчыкі, ветэрынарны лекар, суддзя, эколаг, спецыялісты па лагістыцы і рамонце. Гэта толькі невялікая частка тых, хто застаўся без працы.
Шмат хто з іх вымушаны зарабляць на нізкааплатных і выпадковых падпрацоўках.

Ім трэба падтрымка ад сваіх, беларусаў.

Што яны могуць прынесці ў ваш бізнес?
– дысцыпліну і адказнасць;
– навык каманднай працы;
– досвед прыняцця рашэнняў пад ціскам;
– матывацыю пачаць з чыстага ліста.

Калі вы можаце прапанаваць вакансію — нават самую простую — напішыце нам у бот @Licvinybot.
Клуб Licviny дапаможа з медыяцыяй і адаптацыяй.

Заклікаем даць магчымасць тым, хто рызыкаваў жыццём за свабоду, стаць часткай мірнай супольнасці.