Гурт Leibonik выдаў новы альбом — “Tupesni”. “Гэта спроба паглядзець на сябе праз тэксты розных часо…

Гурт Leibonik выдаў новы альбом — “Tupesni”. “Гэта спроба паглядзець на сябе праз тэксты розных часоў — з асэнсаваннем сваіх фіксацый на тэмах, якія варта адпусціць”, — расказвае пра рэліз лідар гурта Сяргей Башлыкевіч.

І дадае, што таксама гэта была “спроба разабрацца: дык якую музыку мы іграем? Не разабраліся. Іграем усё”. Альбом сапраўды атрымаўся разнастайны па жанрах, ад амаль што ню-метала да лёгкага indie.

Паслухаць можна на YouTube і на іншых пляцоўках.