Св. Павел сцвярджае, што мы дасягаем цялеснай еднасці з Хрыстом заўсёды, калі прымаем Яго святое Цела. Апостал так кажа пра гэтую таямніцу пабожнасці: «Яна не была адкрыта сынам чалавечым у мінулых пакаленнях, так як цяпер адкрылася святым апосталам Ягоным і прарокам праз Духа. Гэта значыць, што і язычнікі з’яўляюцца сунаследнікамі і членамі аднаго цела, і […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Грэка-каталіцкая парафія св. Кірылы і Мятода ў Баранавічах абвяшчае богаслужэнні на 9-12 траўня
Грэка-каталіцкая парафія св. Кірылы і Мятода, г. Баранавічы9 траўня, Узнясенне Госпада нашага Ісуса Хрыста18:00 Боская Літургія 11 траўня, суботаСвята святых роўнаапостальных настаўнікаў славянскіх Кірылы і Мятода (парафіяльны адпуст)10:30 Боская Літургія 12 траўня, Нядзеля святых айцоў І усяленскага сабора12:00 Боская Літургія Богаслужэнні адбываюцца ў храме Святой Тройцы айцоў-вэрбістаў, вул. Шаўчэнкі, 6 (прыпынак ЦЭЦ).
Песнь пра ўваскрасенне Хрыста і віншаванні з святам ад Марыны Влады-Верасень
Сёння на золку ўранніСонейка промнямі йграеЖаўранкам звоніць світанне:Сёння Хрыстос уваскрасае! Шчасця вам, людзі, і Хлеба, –Божая пташка спявае, –Чыстага мірнага Неба –Сёння Хрыстос уваскрасае! Вашы грахі дараваны!..Хоць і адкуплены ў скрусе,Але не гояцца раны…Прыйдзі, уваскрэсні, Ісусе! Уваскрэсні, прыйдзі, Ісусе!Дай Каіну розум, Хрыстосе,У роспачы ён і спакусе –Заблытаўся ў шматгалоссі! Абарані, Святы Божа,Народ свой ад ліхалецця!Хто, […]
Св. Аўгустын пра падрыхтоўку да будучага жыцця і надзею на абяцанае
Ніхто не можа быць здатным да будучага жыцця, калі не падрыхтуецца да яго цяпер. Таму цяпер мы не толькі праслаўляем Бога, але і просім Яго. Хвалу мы ўзносім з радасцю, а малітву – з уздыханнямі. Нам паабяцана тое, чаго мы яшчэ не маем; але праўдзівы Той, Хто паабяцаў, таму мы радуемся ў надзеі. Так, мы […]
4 траўня 2024 — супольны дзень ушанавання Плашчаніцы Хрыста ў храмах
+4 траўня 2024 – супольны дзень УШАНАВАННЯ ПЛАШЧАНІЦЫ ХРЫСТА+ =Паводле каляндрара юліянскага (і новаюліянскага) субота 4 траўня 2024 – гэта Вялікая Субота (перад Уваскрасеннем Гасподнім). Вернікі ў храмах ушаноўваюць святую Плашчаніцу. У каляндары рыма-каталіцкай Царквы 4 траўня – дзень успаміну Турынскай Плашчаніцы. =Провід Божы дае вернікам нагоду супольна разважаць пра збаўчыя падзеі укрыжавання і пахавання […]
3 траўня 1928 г. а. Фабіян Абрантовіч прызначаны экзархам Апостальскага экзархата ў Харбіне
3 траўня 1928 г. Апостальская Сталіца прызначыла а. Фабіяна Абрантовіча экзархам Апостальскага экзархата для каталікоў усходняга абраду ў Харбіне. Для працы ў Харбіне а. Абрантовіч і яго супрацоўнікі прынялі візантыйскі абрад. Кіраваў будаўніцтвам храма ў Харбіне, арганізацыяй і дзейнасцю ліцэя святога Мікалая для юнакоў, канвента ўршулянак для дзяўчат і прытулку сясцёр францішканак для дзяўчынак. Заснаваў […]
Папа Францішак заклікае быць будаўнікамі адзінства і супольна сведчыць пра Хрыста
«Госпад кліча кожнага з нас быць будаўнікамі адзінства, і нават калі мы яшчэ не адно, наша недасканалая еднасьць не павінна замінаць нам ісьці разам», – сказаў Сьвяты Айцец Францішак 2 траўня 2024 г. Папа Рымскі падкрэсьліў, што адметнасьці не павінны быць перашкодай для таго, каб хрысьціяне бачылі адно ў адным братоў і сясьцёр у Хрысьце, […]
Божае Слова ахвяравала цела за ўсіх і перамагло смерць, даючы жыццё вечнае
Паколькі ўсе падлягалі знішчэнню, Слова аддало цела на смерць дзеля ўсіх і ахвяравала яго Айцу з найвышэйшай ласкавасцю. У выніку гэтага ўсе, хто ў Ім памірае, не падлягаюць закону смерці, прынятаму супраць людзей. Гэты закон вычарпаў сваю сілу ў целе Госпада і больш не можа выкарыстоўвацца супраць людзей, падобных да Яго. Слова зноў зрабіла несмяротнымі […]
28 красавіка Царква адзначае памяць св. Кірылы Тураўскага, выдатнага асветніка і прапаведніка
28 красавіка Царква адзначае памяць св. Кірылы Тураўскага, гонар беларускай зямлі, найбуйнейшага майстра слова, выдатнага асветніка, філосафа і прамоўцу, біскупа Тураўскай епархіі, аднаго з высокаадукаванейшых людзей свайго часу. Кірыла Тураўскі праславіўся як прапаведнік, выдатны майстар урачыстага царкоўнага красамоўства, які горача клапаціўся пра духоўную дасканаласць суайчыннікаў. Ужо ў рукапісным «Саборніку» XIII ст. ён называецца «святым манахам». […]
У Ватыкане адзначаць 10-ю гадавіну кананізацыі святых Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ
https://catholic.by/3/news/vatican/17235-u-vatykane-adznachats-10-yu-gadavinu-z-chasu-kananizatsyi-svyatykh-yana-khkhiii-i-yana-pa-la-ii У Ватыкане адзначаць 10-ю гадавіну з часу кананізацыі святых Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ 27 красавіка, у 10-ю гадавіну з часу кананізацыі святога Яна Паўла ІІ, адзін з яго найбліжэйшых супрацоўнікаў кардынал Джаванні Батыста Рэ, які цяпер з’яўляецца Дэканам Калегіі кардыналаў, узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў ватыканскакй базыліцы святога…