Сваю гамілію архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч завяршыў малітвай: «Марыя, наша Маці духоўная! У гэты складаны час нашай гісторыі міласьціва паглядзі на нас, не адпускай ад Сябе, апякуйся намі і дапамагай, каб мы заўсёды згаджаліся з Божай воляй і жылі дзейснай і актуальнай праўдай Евангельля з мэтай стаць, як Ты, блаславёнымі сярод народаў сьвету. Дапамажы Царкве ў Беларусі і мне, якога 35 гадоў таму твой Сын паклікаў да біскупскага служэньня, каб, давяраючы Табе і Ісусу Хрысту, мы ні ў чым не мелі нястачы. Няхай дзякуючы Твайму заступніцтву Божая ласка і моц Сьвятога Духа суправаджаюць нас на нашым жыцьцёвым шляху. У сваім цудадзейным Гудагайскім абразе будзь нам праводнаю зоркаю ў цемры грахоўнай ночы. Заступайся за нас і абараняй шчытом Твайго сьвятога шкаплера».
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ