28 ліпеня ў Берасьці сьвяткуюць Дзень горада. З гэтай нагоды ў суботу, 27 ліпеня 2024 г. Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) разам з а. Віталём Быстровым адслужыў у Берасьці Боскую Літургію за горад, яго жыхароў і за ўсіх, хто на працягу многіх стагоддзяў бараніў горад ад ворагаў. Перад гэтым Архімандрыт Сяргей памаліўся перад цудатворнай іконай Маці Божай Берасьцейскай у касьцёле Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа і ў крэпасьці на месцы Старога Гораду.
Грэка-каталіцкай царкве сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці Апостальскі Адміністратар падарыў ікону Маці Божай Жыровіцкай – Апякункі Беларусі з пажаданьнем парафіянам маліцца за еднасьць і быць дастойнымі прадаўжальнікамі і захавальнікамі лепшых традыцыяў і 1000-гадовай спадчыны Берасьця.