20-21 ліпеня 2024 году, у санктуарыюме Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі сьвяткавалі 260-я ўгодкі пачатку служэньня тут кармялітаў босых і 10-годдзе абвяшчэньня яго Гарадзенскім дыяцэзіяльным санктуарыюмам. На працягу многіх гадоў прыязджаюць у гэтае сьвятое месца і грэка-католікі. У другі дзень фэсту ў Гудагай, на адпустовую сьв. Імшу, прыехаў Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек), якога перад пачаткам набажэнства павіншавалі з 50-годдзем сьвятарскага служэньня.
Заключную адпустовую сьвятую Імшу апоўдні ў нядзелю, 21 ліпеня, узначаліў архібіскуп-эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч. 35 гадоў таму менавіта тут, у Гудагаі, ён быў абвешчаны першым пасьля Другой сусьветнай вайны каталіцкім біскупам у Беларусі.