11 траўня – свята сьвятых роўнаапостальных Кірылы і Мятода, настаўнікаў славянскіхБраты Канстанцін (Кірыла) і Мятод, што нарадзіліся ў шматдзетнай сям’і грэкаў з Тэсалонікаў, ведалі мову славянаў, што жылі ў Македоніі. Канстанцін прыняў манаства і ўзяў імя Кірыла. Ён атрымаў у Канстанцінопалі цудоўную адукацыю, за што сучасьнікі называлі яго «філосафам». У 863 годзе цэзар Міхаіл VIII […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Грэка-католікі ў Івацэвічах адзначылі свята парафіі Маці Божай Жыровіцкай 9 траўня 2024
Сьвята парафіі Маці Божай Жыровіцкай адзначылі 9 траўня 2024 г. грэка-католікі ў Івацэвічах. Боскую Літургію ў дзень парафіяльнага сьвята ўзначальваў Апостальскі Адміністратар грэка-католікаў у Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек), з якім саслужылі сьвятары а. Віталь Быстроў, а. Андрэй Крот, а таксама дыякан Вячаслаў Гарчакоў. Казаньне прамовіў а. Андрэй Крот з Горадні, які паходзіць з парафіі ў […]
15 траўня ў Мінску прэзентуюць кнігу «Нястрачаная спадчына. Хрысціянскія святыні Беларусі»
15 траўня 2024 – у Мінску адбудзецца прэзентацыя кнігі “Нястрачаная спадчына. Хрысціянскія святыні Беларусі”(аўтар Станіслаў Янчарскі, Мінск “Альфа-кніга”, 2024). =Прэзентацыю у Хрысціянскім сацыяльным цэнтры (вул. Серафімавіча, д. 19) правядзе кандыдат гістарычных навук Дзяніс Лісейчыкаў – удзельнік міжнародных праграмаў гістарычных даследванняў, м.інш. Ватыканскага архіва. Будзе ўдзельнічаць аўтар кнігі Станіслаў Янчарскі. =Пачатак ў 18:00 гадз. ==Варта нагадаць, […]
Госпад Ісус Хрыстос узышоў на неба, і мы з Ім праз веру і любоў
Сёння наш Госпад Ісус Хрыстос узышоў на неба, дык няхай скіруецца за Ім і нашае сэрцаПаслухаем Апостала, які кажа: «Калі ж вы ўваскрэслі з Хрыстом, шукайце таго, што ў вышынях, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога; пра тое, што ў вышынях, думайце» (Клс 3, 1-2). Як Ён падняўся ў неба і не пакідае нас, так і […]
Папа Францішак прызначыў а. Тэадора Мацапулу біскупам Мукачаўскай грэка-каталіцкай епархіі
У сераду, 8 траўня 2024 г., Папа Францішак прызначыў новага біскупа-ардынарыя для Мукачаўскай грэка-каталіцкай епархіі. Ім стаў а. Тэадор Мацапула, сінкел па справах манаства МГКЕ. Тэадор Мацапула нарадзіўся 21 жніўня 1981 года ў сяле Крылас Івана-Франкоўскай вобласці. У 2001 г. уступіў у навіцыят Кангрэгацыі Уцелаўлёнага Слова, працягнуў навучанне ў Міжнароднай семінарыі Сан-Вітальяна ў Сеньі і […]
Матэрыяльныя рэчы і паставы ў Літургіі маюць важнае сімвалічнае і багаслоўскае значэнне
Падчас Літургіі Царква вельмі інтэнсіўна выкарыстоўвае розныя матэрыяльныя рэчы: святло, ладан, алей, ваду, хлеб і віно ў Эўхарыстыі. Гэта значыць, што матэрыяльная рэчаіснасць уключана ў Літургію, таму што Літургія павінна асвячаць усю рэчаіснасць. Не толькі духоўную, але і матэрыяльную, і цялесную. Таму наша цела — служыцеляў Літургіі — і святароў, і вернікаў — вельмі важнае. […]
Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі абраны Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
https://catholic.by/3/news/belarus/17281-artsybiskup-stane-ski-novy-starshynya-kanferentsyi-katalitskikh-biskupa-u-belarusi Арцыбіскуп Станеўскі — новы Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі На 91-м пазачарговым Пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якое прайшло 7 мая ў Мінску, новым Старшынёй епіскапату быў абраны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Ушаноўванне мошчаў у Царкве: Божая ласка праяўляецца ў целе святога
Слова «мошчы» ў нас відавочна асацыюецца са святымі. І гэта правільна. Аднак не трэба забываць, што на кожным пахаванні мы ўшаноўваем цела памерлага хрысціяніна праз каджэнне, цалаванне, спяванне, і ў гэтым пахавальным абрадзе хаваецца вельмі глыбокая хрысціянская думка, што цела памерлага хрысціяніна асаблівае, асвячанае, бо хрысціянін носіць у сабе Божую ласку – ласку хросту. Такім […]
7 траўня — свята Жыровіцкай Іконы Багародзіцы і яе каранацыя ў 1730 годзе
“Радуйся, Вяльможная Ўладарка Беларускага Народу”7 траўня – свята ЖЫРОВІЦКАЙ ІКОНЫ БАГАРОДЗІЦЫ. 19 (8) верасьня 1730 г. адбылася каранацыя Жыровіцкай Іконы Багародзіцы папскімі каронамі. На той час было вядома тры выявы Жыровіцкай Іконы Маці Божай, якія праславіліся цудамі.ПЕРШАЯ – каменная, якая цудоўна зьявілася ў XV стагодзьдзі і знаходзілася ў Жыровічах.ДРУГАЯ – Ікона-фрэска з базыліянскай царквы сьв. […]
Фота старой уніяцкай царквы ў Бабровічах са сьвятаром Баляславам Пачопкам
Гэта фота старой уніяцкай царквы ў БАБРОВІЧАХ. Вельмі падобна, што ў царскай браме сьвятар, які бласлаўляе вернікаў – гэта а. БАЛЯСЛАЎ ПАЧОПКА. Фота зрабіў кс. Фелікс Драздоўскі, які да 1932 г. служыў у Косаве Палескім. Фота на сайце, аднак, падпісана так: 1924-1932, Bobrowicze, gm. Święta Wola, pow. Iwacewicze, woj. poleskie, Polska.Duchowny prawosławny błogosławiący wiernych wewnątrz […]