У гісторыі Юдэі не было ніводнага цара, які зрабіў бы больш зла свайму народу, чым Манасія. Ён пагру…

У гісторыі Юдэі не было ніводнага цара, які зрабіў бы больш зла свайму народу, чым Манасія. Ён пагрузіў сваю краіну ў самыя глыбіні ідалапаклонства.

► У 2 Пар. 33, 9 гаворыцца, што Манасія давёў свой народ да такой амаральнасці, што «яны рабілі горш за тыя народы, якіх Госпад выгубіў перад абліччам сыноў Ізраіля».

У палоне Манасія раскаяўся, прасіў у Бога прабачэння і спрабаваў загладзіць наступствы сваіх грахоў. Сапраўды, чалавекалюбства Божае бязмежнае, што нават такому злоснаму беззаконніку Госпад не адразу аддае па заслугах, а чакае ад яго пакаяння.

У кожнага з нас ёсць надзея.