У Старым Запавеце на старонках Бібліі мы знаходзім строгую забарону ствараць вобраз Бога. Як тады быць з нашымі іконамі?Варта памятаць, што гэтая забарона ў Старым Запавеце мела на мэце ў першую чаргу перасцерагчы ад ідалапаклонства, г.зн. ад стварэння скульптур і выяваў, якія адводзяць ад пакланення адзінаму праўдзіваму Богу. У Новым Запавеце апостал Ян Багаслоў так […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Папа Францішак атрымаў кнігу аб хрысціянскіх храмах Беларусі на Дзень Імянінаў
Кнігу аб хрысціянскіх храмах у Беларусі Папа Франішак атрымаў на Дзень Імянінаў =Напрыканцы агульнай аўдыенцыі, якая 24 красавіка 2024 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане Яго Святасць Папа Францішак атрымаў альбом “Нястрачаная спадчына. Хрысціянскія святыні Беларусі”(аўтар Станіслаў Янчарскі, Мінск “Альфа-кніга”, 2024). =Кнігу перадаў Папе архімандрыт Сяргей (Гаек), як падарунак на Дзень Імянінаў (св. […]
Царква адзначае свята Паловы Пяцідзясятніцы паміж Вялікаднем і Зыходам Святога Духа
У сераду пасля нядзелі Расслабленага, у сярэдзіне Пяцідзясятніцы, а менавіта паміж Вялікаднем і святам Зыходу Святога Духа, Царква адзначае свята Паловы Пяцідзясятніцы. Сінаксар гэтага дня так тлумачыць з’яўленне свята: «У сераду Расслабленага спраўляем свята Паловы Пяцідзясятніцы ў гонар двух вялікіх святаў — Вялікадня і Пяцідзясятніцы. Палова яднае і злучае абодва гэтыя святы». Свята мае васьмідзённае […]
Разважанні пра ўвасабленне Слова і адзінства ў Хрысце паводле Ян 1, 14
Калі Слова насамрэч сталася целам (пар. Ян 1, 14) і мы сапраўды прымаем уцелаўлёнае Слова як спажытак Госпада, дык ці не трэба прызнаць, што сутнасна знаходзіцца ў нас Той, Хто, нарадзіўшыся як чалавек, непадзельна прыняў прыроду нашага цела, аб’яднаў яе са Сваёй вечнай прыродай і ўдзяліў яе ў таінстве Свайго Цела, у якім мы павінны […]
23 красавіка ўшаноўваюць святога Юрыя Пераможцу ў Цэрквах візантыйскай традыцыі
23 красавіка Цэрквы візантыйскай традыцыі ўшаноўваюць святога велікамучаніка Юрыя ПераможцуВелікамучанік Георгій (Юрый) Пераможца паходзіць з Кападокіі, як і святыя Васіль Вялікі і Рыгор Багаслоў. Ён вырас у хрысціянскай сям’і – яго бацька прыняў мучаніцкую смерць за Хрыста, а маці, перасяліўшыся ў Палестыну, выхоўвала сына ў набожнасці і хрысціянскай пакоры. Малады Юрый паступіў на службу ў […]
Прашу вас праз літасць Божую — заклік да любові і міласэрнасці ад Бога праз Паўла
«Прашу вас праз літасць Божую» (пар. Рым 12, 1). Так просіць Павел, а хутчэй, праз Паўла просіць Бог, бо хоча, каб Яго больш любілі, чым баяліся. Просіць Бог, таму што хоча быць не столькі Госпадам, колькі Айцом. Просіць Бог праз міласэрнасць, каб не караць суровасцю. Паслухаем Госпада, Які просіць: паглядзіце і ўбачце ўва Мне сваё […]
23-24 красавіка 1930 г. адбылася Першая Пінская ўнійная канферэнцыя па царкоўнай уніі
+23-24 красавіка 1930 г. адбылася ПЕРШАЯ ПІНСКАЯ ЎНІЙНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ+ =Ініцыятарамі і арганізатарамі гэтага з’езду былі духоўнік Пінскай лацінскай Духоўнай семінарыі беларус а. д-р Казімір Кулак і а. Ян Урбан, а мецэнатам — мясцовы рыма-каталіцкі біскуп Пінскі Зыгмунт Лазінскі, шчыры прыхільнік ідэі царкоўнай уніі. Ён бачыў вострую патрэбу пастырскай апекі ў візантыйскім абрадзе для вернікаў, якія […]
22 красавіка 1828 г. створаны Літоўская і Беларуская грэка-ўніяцкія епархіі замест чатырох уніяцкіх
22 красавіка 1828 г. было прынята рашэнне аб стварэнні, асобна ад каталіцкай, грэка-ўніяцкай духоўнай калегіі і аб скасаванні чатырох уніяцкіх епархій. Замест іх былі ўтвораны Літоўская і Беларуская епархіі. Яны былі вялікія, расцягнутыя. Беларуская, напрыклад, – ад Курляндскай губерні да Херсонскай. Гэта прыводзіла да таго, што іх цэнтры знаходзіліся далёка ад ускраін. Гэтыя захады рабіліся […]
22 красавіка 1794 г. у Расійскай імперыі прынялі ўказ аб вяртанні уніятаў у праваслаўе
22 красавіка 1794 г. у Расійскай імперыі быў прыняты ўказ аб ліквідацыі ўсялякіх перашкод для вяртання ўніятаў у праваслаўе. Да яго была дададзена пастырская грамата Мінскага, Ізяслаўскага і Браслаўскага праваслаўнага архібіскупа Віктара Садкоўскага да ўніятаў. У ім, як і ва ўказе ад 17 мая, Кацярына ІІ падкрэслівала, каб ніхто з духоўных або свецкіх іншаверных “у […]
Св. Рыгор Вялікі пра вечнае жыццё і духоўную радасць вернікаў
«Авечкі Мае слухаюць голас Мой, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною, і Я даю ім вечнае жыццё» (пар. Ян 10, 14-16). Кажа пра іх таксама крыху вышэй: «Калі хто ўвойдзе праз Мяне, будзе збаўлены, і ўвойдзе, і выйдзе, і знойдзе пашу» (Ян 10, 9). Увойдзе да веры, выйдзе ад веры да бачання […]