Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Пропаведзь пра Святога Духа: адраджэнне, вызваленне ад граху і богасынаўства

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дух Святы разам з Айцом і Сынам адзіны Бог, адраджае нас у хросце і вяртае нам першасную красу, што была сапсаваная грахом. Ён напаўняе нас сваёй ласкай настолькі, што мы ўжо не можам змясціць нічога, чаго не павінны жадаць. Ён вызваляе нас ад граху і смерці і адухаўляе тых, хто паўстаў з зямлі і попелу. […]

Да стагоддзя: малітва аб атрыманні ласак праз заступніцтва Папы Яна Паўла II

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Да стаго́дзьдзя +++МАЛІТВА АБ АТРЫМАНЬНІ ЛАСКАЎ БОЖЫХ ПРАЗ ЗАСТУПНІЦТВА СЬВЯТОГА ПАПЫ ЯНА ПАЎЛА II+++О Найсьвяцейшы Трыадзіны Божа, дзякуем Табе, за тое, што дараваў Царкве Папу Яна Паўла ІІ, у якім зазьзяла Твая айцоўская дабрыня, слава Крыжа Гасподняга і хараство Духа любові.Ён, цалкам давяраючы Тваёй бясконцай міласэрнасьці і матчынаму заступніцтву Прачыстай Дзевы Марыі, даў нам жывы […]

Малітва-просьба да Багародзіцы аб заступніцтве і збаўленні

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Божа, прыгадай даброты Твае, і ня гневайся на нас, бо мы пыл і попел, сёньня жывем, а заўтра нас няма. Не асудзі нас у справядлівым абурэньні Тваім, каб нам ня згінуць зусім, але пашкадуй душы нашыя, бо Ты адзіны міласэрны. Заступніца шчырая, Маці Госпада найвышэйшага, малі за ўсіх нас Сына Твайго, Хрыста Бога нашага, каб […]

Каталіцкія біскупы Беларусі далучыліся да заклікаў да супольнай малітвы і посту супраць пандэміі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

14 мая 2020 г. – Дзень супольнай малітвы, посту і ўчынкаў міласэрнасці!Заклік Пастаяннай рады Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі: Высокі камітэт па чалавечым братэрстве 2 мая гэтага года заклікаў вернікаў усіх рэлігій да супольнай малітвы, посту і ўчынкаў міласэрнасці – 4 мая 2020 г. – у інтэнцыі выбаўлення ад пандэміі каранавірусу і пераадолення яго наступстваў.Святы […]

Евангелле паводле Яна, 6:10-14: накарміць пяць тысяч мужчын пяццю хлябамі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Сказаў ім Ісус: “Загадайце людзям сесці”. А было на тым месцы многа травы. І так села мужчын каля пяці тысяч. Тады Ісус узяў хлябы, склаў падзяку і раздаў тым, што сядзелі; падобна і рыбы, колькі хто хацеў. А калі наеліся, загадаў вучням сваім: “Збярыце кавалкі, каб не змарнаваліся”. Дык сабралі кускі з пяці хлябоў ячменных […]

11 траўня — памяць блаславёнага святамучаніка Васыля Гопкі, біскупа Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

11 траўня адзначаецца памяць блаславёнага святамучаніка Васыля Гопкі (1904-1976), біскупа Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы. Нарадзіўся ў русінскай вёсцы Грабскае ў камітаце Шарош Венгерскага каралеўства (сучасны Прэшаўскі край). Яго бацькі Васыль і Ганна Пятрэнка былі беззямельнымі сялянамі. Яшчэ будучы дзіцём, страціў бацьку, які загінуў ад удару маланкі. Маці пакінула яго на выхаванне свайму бацьку, а сама ў […]

Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы павіншаваў Патрыярха Святаслава з 50-годдзем

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі, архімандрыт Сяргей (Гаек) накіраваў Дастойнаму Юбіляру віншавальны ліст. Мінск, 5 траўня 2020 году Божага – № 20.051/Е Яго Блаславенства Найдастойны Патрыярх СВЯТАСЛАЎПершаіерарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, Кіеў, Украіна Ваша Блаславенства, Найдастойны Патрыярх Святаслаў!Ад імя духавенства і вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы вельмі шчыра віншуем Вас – Першаіерарха Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы – з […]

30 красавіка — дзень святога апостала Якуба Старэйшага: жыццё, пакута і малітва

Грэка-католікі Беларусі #Царква

30 красавіка святкуем дзень святога апостала Якуба, сына Зэбэдэя і Саламеі. Яго называюць Якубам Старэйшым. Гэта брат апостала і евангеліста Яна, разам з якім ён быў пакліканы да супольнасьці 12 апосталаў. Абодва яны атрымалі ад Хрыста імя Ваанэргес, што значыць “сыны грому”; разам з апосталам Пятром належалі да найбольш давераных вучняў Ісуса і былі сьведкамі […]

Пропаведзь на Нядзелю Міраносіц: пра ўваскрасенне Хрыста і веру жанчын, якія прыйшлі да магілы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

НЯДЗЕЛЯ святых ЖАНЧЫНАЎ МІРАНОСІЦАЎ1) Уваскрасенне Ісуса Хрыста сёння з’яўляецца несумненнай і адной з базавых праўдаў хрысціянскай веры. Без гэтай праўды ўсё іншае – абрады, малітва, маральныя прынцыпы – губляюць свой сэнс. Апостал Павел піша: “Калі Хрыстос не ўваскрос, дык вера ваша марная; вы яшчэ ў грахах вашых; таму і памерлыя ў Хрысце загінулі” (1 Кар […]

Пасхальная пропаведзь: «Уваскрос Хрыстос — і ніводнага мёртвага не засталося ў магіле»

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Ніхто хай не баіцца сьмерці, бо сьмерць Збавіцеля вызваліла нас. Пакаштаваўшы сьмерці, Ён зьнішчыў сьмерць. Зышоўшы ў пекла, Ён паланіў яго. Ісая, што прадбачыў гэта, усклікае: Пекла сумелася, сустрэўшы Цябе ўнізе. Сумелася, бо было адмененае; сумелася, бо было абсьмяянае; сумелася, бо было зьнішчанае; сумелася, бо было зьвержанае; сумелася, бо было зьвязанае. Схапіла мёртвае цела і […]