Евангелле дня
Казаў Ісус у вучэннi Сваiм: “Сцеражыцеся кнiжнiкаў, якiя любяць хадзiць у доўгiх уборах i каб вiталi iх на плошчах, i наперадзе сядзець у сiнагогах i ўзляжаць наперадзе на гасцінах. Тыя, што паядаюць дамы ўдоў i напаказ доўга моляцца, прымуць большае асуджэнне”.
I сеў Iсус насупраць скарбнiцы i глядзеў, як народ кладзе грошы ў скарбніцу, i многiя багацеi клалi шмат. I, прыйшоўшы, адна бедная ўдава паклала дзве лепты, гэта значыць кадрант. I, паклiкаўшы вучняў сваiх, Iсус гаворыць iм: “Праўду кажу вам, удава гэтая бедная паклала больш за ўсiх, хто клаў у скарбніцу: бо ўсе клалi ад дастатку свайго, а яна з нястачы сваёй паклала ўсё, што мела, увесь пражытак свой”. (Мр. 12, 38-44)