16 СТУДЗЕНЯ: – Пакланенне пачэсным кайданам святога Апостала Пятра – ДЗЕНЬ МАЛІТВЫ за НЯВІННА ЗНЯВОЛЕНЫХ.
+У царкоўным каляндары візантыйскай традыцыі 16 студзеня святкуецца Пакланенне пачэсным кайданам святога Апостала Пятра (царкоўнаслав.: Поклонение честным веригам святого Апостола Петра). Пачэсныя кайданы Апостала Пятра захоўваюцца і ўшаноўваюцца у храме у san Pietro in vincoli ў Рыме.
++Гэтае свята асабліва бліскае грэка-каталіцкім вернікам Беларусі. У мінулым яно напамінала ўніятам, што за Еднасць з Рымскім Пасадам Апостала Пятра часто прыходзіць плоціць кайданамі. Што і мела месца ў час пераследу ўніятаў у царскай Расеі ды ў Савецкім Саюзе..
Склалася багаслужбова традыцыя, што гэтае свята стала днём малітвы і посту за зняволеных, асабліва нявінна зняволеных.
+++Акрамя трапара і кандака свята, якія запісаныя ў Мінеі на месяцц студзень, у багаслужэннях спяваецца адмысловы трапар:
ТРАПАР (тон 2):
Як некалі Ты, усядобры Божа, пачуў гарачыя малітвы Царквы за святога апостала Твайго Пятра і вывеў яго з вязніцы, так і цяпер прымі гэтыя пакорныя нашыя малітвы за слугыў Тваіх, якія нявінна мучацца ў зняволенні, захавай іх ад усякога благога і хутка пашлі ім вызваленне, адзіны Чалавекалюбча.
+Адначасова ў яктэніях дадаюцца адмысловыя прашэнні:
– Каб Госпад Бог пачуў нашыя просьбы за слугаў сваіх, як некалі пачуў малітвы святой Царквы, якая малілася за вызваленне Пятра,
– Каб Госпад Бог пачуў голас нашага пакорнага малення, і вызваліў з вязніцы нявінна зняволеных.