“З духамі спачылых праведнікаў”
+У дні, калі ў Мінску праходзіць развітанне з спачылым праваслаўным Мітрапалітам Філарэтам, грэка-католікі Беларусі выказваюць спачуванне праваслаўным братам і сёстрам і малітвай суправаджаюць душу спачылага Першаіерарха.
Хрысціянская адкрытасць спачылага Мітрапаліта Філарэта на міжканфесійны дыялог паспрыяла пабудове адносінаў узаемнай пашаны паміж грэка-католікамі і праваслаўнымі ў Беларусі.
+У заўпакойных службах ў мінскім праваслаўным катэдральным саборы ўдзельнічаюць і вернікі Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы.
+У сераду, 13 студзеня 2021 Апостальскі візітатар беларускіх грэка-католікаў Архімандрыт Сяргей (Гаек) адслужыў Ліццю за супакой душы мітрапаліта Філарэта ў храме грэка-каталіцкага Душпастырскага цэнтра Праведнага Язэпа ў Мінску а вечарам таго ж дня прысутнічаў на заўпакойнай Вячэрні ў мінскім праваслаўным катэдральным саборы Святога Духа.
+++
“З духамі спачылых праведнікаў душу заснулага слугі Твайго мітрапаліта Філарэта, Збавіцелю супакой
і захавай яго ў шчаслівым жыцці, што ў Цябе, Чалавекалюбча”.