Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Міжнародны малітоўны рух supraць COVID-19: заклік аб’яднацца ў малітве на Вялікдзень

Грэка-католікі Беларусі #Царква

УСЕ АБ’ЯДНАЛІСЯ ў МАЛІТВЕ:і Усе аб’ядналіся ў малітве супраць гэтай пандэміі. — Тры дні, каб заклікаць імя Ісуса разам напрацягу 1 хвіліны а 15 гадзіне. —> Мэта: рэгрэсія Covid-19 на Пасху. Хутка за 100 000 удзельнікаў!Працягвайце распаўсюджваць інфармацыю!Дарагія сябры,пачаўся другі дзень гэтага міжнароднага руху малітвы ў хрысціянскім адзінстве, каб вымаліць канец COVID-19.Гэта як раз момант, […]

Медытацыя на Вялікі Чацвер: Тайная Вячэра як цэнтральная падзея і здрада вучняў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

“Заставацца вернымі нашаму ў Хрысце пакліканню”Медытацыя на Вялікі Чацвер 2020 г.Б. Дарагія браты і сёстры! Сябры! 1. Сёння ў цэнтры нашай ўвагі — падзеі Вялікага Чацверга. Гэта і намашчэнне ног Ісуса алеем, і здрада вучняў — спачатку Юды, а потым Пятра… Аднак цэнтральнай падзеяй усё ж з’яўляецца Тайная Вячэра.Калі б вы раптам дазналіся, што заўтра […]

Вялікая Серада: малітва і ўрывак з Евангелля Марка для хатняга набажэнства

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ВЯЛІКАЯ СЕРАДА“Госпадзе, зрабі нас годнымі любіць Цябе…” У Вялікую Сераду глядзім на Ісуса Хрыста “Які дзеля нашага збаўлення ідзе на дабравольныя мукі” Для асабістай (сямейнай) малітвы, якой хочам суправаджаць Хрыста, прапануем прачытаць фрагмент Святога Евангелля і паразважаць над ім. Вялікая Серада – Ев. Марка 14:43-72 Госпадзе, Божа міласэрны, нас, што клічуць Імя сьвятое Тваё,не пасаром […]

Вялікі Аўторак: малітвенны ўрывак з Евангелля паводле Марка і заклік да служэння

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ВЯЛІКІ АЎТОРАК“Будзем пільна служыць Уладару” Тым, хто ў асабістай (сямейнай) малітве хоча суправаджаць Хрыста – прапануем прачытаць фрагмент Святога Евангелля і паразважаць над ім. Вялікі Аўторак – Ев. Марка 14:10-42 Прыйдзіце, верныя, будзем пільна служыць Уладару,які раздае багацьці слугам сваім. Хай кожны з нас, паводле меры атрыманага дару,памножыць талент ласкі. Хай адзін знойдзе мудрасьць, робячы […]

Вялікі Панядзелак: малітва і разважанне над фрагментам Евангелля ад Марка

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ВЯЛІКІ ПАНЯДЗЕЛАК“Пакланяцца з вераю ўсячыстым мукам Госпада”У сітуацыі эпідэміі шматлікія вернікі вымушаныя заставацца ў сваіх дамах.У дні Вялікага Тыдня, калі Ісус Хрыстос “ідзе на сваю дабравольную, вечнапамятную і жыватворчую смерць” – тым, хто ў асабістай (сямейнай) малітве хоча Яго суправаджаць – прапануем прачытаць фрагмент Святога Евангелля і паразважаць над ім.Вялікі Панядзелак – Ев. Марка 14:1-9 […]

Вербная нядзеля: літургічны тэкст пра ўваход Збавіцеля ў Ерусалім і ўсклікі «Гасанна»

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Прыходзіць сёньня Збавіцель у Ерусалім, каб споўніць напісанае пра Яго, і ўсе, узяўшы ў рукі вербныя галінкі, вопраткі свае падсьцілаюць Яму, ведаючы, што Ён Бог наш, якога няспынна славяць хэрувімы, усклікаючы: “Гасанна на вышынях, блаславёны Ты, крыніца вялікай міласэрнасьці. Зьмілуйся над намі!” Усе людзі і народы, аддайце дружна хвалу, бо вось Уладар, як усемагутны, прыходзіць, […]

Вербная нядзеля: тэалагічны сэнс урачыстага ўезду Хрыста ў Ерусалім і чаканне Мэсіі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Царква сьвяткуе ўваход Хрыста ў Ерусалім. Хрыстос ведаў, што яго чакалі наперадзе пакуты і сьмерць, бо “немагчыма, каб прарок памёр вонках Ерусаліму” (Лк 13:33). Тым ня менш сьвята мае радасны і ўрачысты характар. Багаслужэбныя тэксты робяць націск на Боства Таго, хто ўязджае ў Сьвяты Горад. Ён Той, хто мае за пасад неба, і за падножак […]

Малітва аб атрыманні ласкаў Божых праз заступніцтва святога папы Яна Паўла II

Грэка-католікі Беларусі #Царква

МАЛІТВА АБ АТРЫМАНЬНІ ЛАСКАЎ БОЖЫХ ПРАЗ ЗАСТУПНІЦТВА СЬВЯТОГА ПАПЫ ЯНА ПАЎЛА II О Найсьвяцейшы Трыадзіны Божа, дзякуем Табе, за тое, што дараваў Царкве Папу Яна Паўла ІІ, у якім зазьзяла Твая айцоўская дабрыня, слава Крыжа Гасподняга і хараство Духа любові. Ён, цалкам давяраючы Тваёй бясконцай міласэрнасьці і матчынаму заступніцтву Прачыстай Дзевы Марыі, даў нам жывы […]

180 гадоў з дня нараджэння Францішка Багушэвіча: верш «Хрэсьбіны Мацюка»

Грэка-католікі Беларусі #Царква

180 год таму нарадзіўся нацыянальны прарок – Францішак Багушэвіч Хрэсьбіны Мацюка Калісь, як у нас казакі-то стаялі, У «шнурах» за горкай раз мяне спаткалі. Сказаў «пахвалёны», а яны смяюцца, Адзін штось спявае, іншы дзьме на дудца, А старшы скіпеўся: «Ты што за адзін?» Думаю: хто ж я? – ужо ж Юркаў сын! «Тутэйшы, – кажу […]

Грэка-каталіцкая Царква ў Беларусі ўводзіць часовыя нормы паводзінаў у храмах у сувязі з пандэміяй

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Часовыя нормы паводзінаў у храмах і душпастырскіх цэнтрах Грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі Пачэсныя Святаслужыцелі, Дарагія вернікі! У сувязі з пандэміяй каронавірусу сёння ў свеце і ў Беларусі склалася надзвычай сур’ёзная і складаная эпідэміялагічная сітуацыя. Да вашай увагі даваджу поўныя пастырскага клопату словы высокадастойнага мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча: “Беручы пад увагу няспыннае распаўсюджванне смяротна небяспечнай хваробы, з […]