Браты, як Хрыстос пацярпеў за нас целам, дык і вы ўзбройцеся тою самаю думкаю; бо хто пакутуе целам, той перастае грашыць, каб рэшту часу ў целе ўжо жыць не паводле людзкіх пахацінстваў, а паводле волі Божай.
Бо досыць, што вы ў мінулым часе жыцьця чынілі волю язычніцкую, жывучы ў разбэшчанасьці, пажаданьнях, у злоўжаваньні віном, абжэрстве, п’янстве і недарэчнаму ідаласлужэньні; таму яны і зьдзіўляюцца, што вы ня маеце ўдзелу зь імі ў той самай распусьце, і бэсьцяць вас; яны дадуць адказ Таму, Хто неўзабаве мае судзіць жывых і мёртвых.
Бо на тое і мёртвым было зьвеставана, каб яны па-людзку целам суд прыняўшы, жылі пабожна духам. Зрэшты, блізкі ўсяму канец.
Дык вось будзьце ў добрым розуме і чувайце ў малітвах. А найболей за ўсё майце шчырую любоў адно да аднаго, бо любоў пакрывае мноства грахоў; будзьце гасьцінныя адно да аднаго без нараканьня; служэце адно аднаму кожны тым дарам, які атрымаў, як добрыя дойліды разнастайнай ласкі Божай. Калі гаворыць хто, гавары як словы Божыя; ці калі служыць хто, служы сілаю, якую дае Бог, каб ва ўсім ўслаўляўся Бог праз Ісуса Хрыста, Якому слава і ўлада навекі вечныя. Амін. (1Пт.4:1-11)