Заўтра 14 кастрычніка а 19:00 пройдзе стрым палка Каліноўскага Байцы з пазыўнымі Кусь і Тор раскажуць пра свой баявы шлях і досвед падчас паўнамаштабнай вайны ва Украіне. Запрашаем Вас да прагляду і актыўнага ўдзелу ў стрыме – пішыце вашы пытанні ў каментарах. Да сустрэчы ў прамым эфіры! Беларусы на перадавой | Стрым Палка Каліноўскага У […]
Войска
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Відэа з фронту: начны абстрэл на паўднёвым напрамку і раненне медыка падчас задання
Відэа з фронту, з нашых пазіцый! «Так прамахнулася, што ледзь не трапіла!» Пад час выканання задання на паўднёвым напрамку група нашых ваяроў патрапіла пад начны варожы абстрэл. Пачалося ўсё з мін, якія выбухалі проста над галовамі. Але раптам ваяры пачулі свіст і магутнейшы выбух прама за паўтара-два метры ад увахода ў сховішча! Ударная хваля была […]
Адказ на агрэсію супраць нас і нашых братоў будзе неадкладным і жорсткім
Маскавітам варта запомніць: на агрэсію супраць нас і нашых братоў мы даем неадкладны адказ. За гэты пікап підары адказалі сваім складам бк і камандным пунктам. Хутка вы ўбачыце гэта на свае вочы. Зло павінна быць пакарана. Шляхце гонар – рабам жах!
Пабрацім «Дзяцюк» лячыўся мёдам ад франтавых хвароб падчас цяжкіх умоў на фронце
Мёд ад франтавых хвароб. Аднаго дня захварэў мой пабрацім з пазыўным «Дзяцюк». Надвор’е тыдзень ужо як сапсавалася: вецер прабіраў да костак, дождж ішоў штодня, сырасць у акопах пастаянная, ну дзе тут не захварэеш? Мокрыя ногі – мастхэв тых тыдняў.Але ж злёг ён амаль перад самым нашым выхадам на задачу, таму «Дзяцюк» спытаў у мяне з […]
Асабістыя вынікі адносін украінцаў да беларусаў і сітуацыя з акупацыяй Беларусі
АДНОСІНЫ ЎКРАІНЦАЎ ДА БЕЛАРУСАЎ Асабістыя вынікі Мая дзяўчына ў Вільні валанцерыць у вольны час у беларускім замку. Там жывуць “беглыя” беларусы і адначасова выдаецца прадуктовая дапамога ды адзенне бежанцам з Украіны. Ёй даводзіцца шмат стасавацца з украінцамі, вымушана з’ехаўшымі з Украіны. Трапляюцца сярод іх і працоўныя мігранты (але зараз не аб тым). Пад час размоў, […]
Беларус распавёў пра стаўленне ўкраінцаў да беларускіх жаўнераў на фронце
АДНОСІНЫ ЎКРАІНЦАЎ ДА БЕЛАРУСАЎ Частка 4(Пры сустрэчы на фронце і па-форме) Калі мы, беларусы, ідзем па-форме альбо пад час баявых аперацый – тады адносіны да нас з боку ўкраінцаў кардынальна супрацьлеглыя! Пазітыў. Нават мацнейшы чым да сваіх украінскіх жаўнераў! Гэта неперадаваема! Вясна, праваслаўны вялікдзень. Кіеў толькі пачынае апраўляцца ад “стаяння” расейцаў пад яго сценамі і […]
Адносіны ўкраінцаў да беларусаў: гісторыя з метро Кіева падчас ракетнага абстрэлу 10 кастрычніка
АДНОСІНЫ ЎКРАІНЦАЎ ДА БЕЛАРУСАЎ Частка 3(Трэці негатыў ад украінцаў) Першая палова дня, 10 кастрычніка 2022-га года, Кіеў, станцыя мятро “Жытомірская” падчас ракетнага абстрэлу. Я накіроўваўся на запланаваную кансультацыю да стаматолага. Спускаюся ў мятро. Апрануты па-цывільнаму. Цікава, але я не ведаў, што мятро не працуе пад час паветранай трывогі! Шмат людзей. Злева на пероне стаіць цягнік. […]
Негатыўнае стаўленне ўкраінскіх памежнікаў да беларусаў на мяжы з Польшчай у чэрвені 2022
АДНОСІНЫ ЎКРАІНЦАЎ ДА БЕЛАРУСАЎ Частка 2(Другі негатыў ад украінцаў) Вечар 24 чэрвеня 2022-га, украінскі памежны пункт пропуску на мяжы з Польшчай. Я еду міжнародным аўтобусам у Вільню. Праверка дакументаў. Заходзіць маладзенькая сімпатычная ўкраінская дзяўчына-памежніца. Збірае ў пасажыраў пашпарты. Пабачыла мой БЕЛАРУСКІ пашпарт. “ВИ ЗНАЄТЕ, ЩО З ВАМИ БУДЕ ПРОВЕДЕНО ДОДАТКОВІ ОПЕРАТИВНО-СЛІДНІ ДІЇ?” – гэтыя словы […]
Беларускі легіянер у Львове расказвае пра першы негатыўны досвед з украінцамі ў вайне
АДНОСІНЫ ЎКРАІНЦАЎ ДА БЕЛАРУСАЎ Частка 1 (Першы негатыў ад украінцаў) 06:00 4 сакавіка 2022-га, запраўка “Окко”, Явараў Львоўскай вобласці. Я прыехаў аўтобусам з Польшчы на кропку збору ў групе замежных легіянераў. Нас чакалі 2 аўтобусікі каб весьці далей. Да мяне падыходзіць украінскі валанцёр з нашай групы і кажа: “З вамі хоча пагаварыць украінскі афіцэр”. Падыходжу […]
Адносіны ўкраінцаў да беларусаў падчас вайны: першы негатыўны вопыт і рэакцыі
АДНОСІНЫ ЎКРАІНЦАЎ ДА БЕЛАРУСАЎ Частка 1 працяг(Першы негатыў ад украінцаў) І тут адбыўся вельмі эмацыйны момант, якога я аніяк не чакаў. Я сядзеў на кожаным дыванчыку і распавядаў як цяжка зараз беларусам у Беларусі пад гнётам рэпрэсій. Побач са мной сядзела жанчына-паліцэйская з аўтаматам. З яе вачэй раптам паліліся слёзы: “У вас такое адбываецца, а […]