АДНОСІНЫ ЎКРАІНЦАЎ ДА БЕЛАРУСАЎЧастка 1 працяг(Першы негатыў ад украінцаў)І тут адбыўся вельмі эмацы…

АДНОСІНЫ ЎКРАІНЦАЎ ДА БЕЛАРУСАЎ

Частка 1 працяг
(Першы негатыў ад украінцаў)

І тут адбыўся вельмі эмацыйны момант, якога я аніяк не чакаў. Я сядзеў на кожаным дыванчыку і распавядаў як цяжка зараз беларусам у Беларусі пад гнётам рэпрэсій. Побач са мной сядзела жанчына-паліцэйская з аўтаматам. З яе вачэй раптам паліліся слёзы: “У вас такое адбываецца, а ў нас з вашай зямлі ляцяць ракеты, якія забіваюць жанчын і дзяцей!”…

Потым мяне адвезлі на паліцэйскай машыне ў СБУ. Са мной ніхто не размаўляў – проста “прабілі” мяне па базе. Я быў “чысты”. Параілі паліцэйскім перадаць мяне ў ваенкамат, які быў непадалёку праз барыкаду з мяшкоў з пяском.

Паліцэйскі суправодзіў мяне на прызыўны пункт, дзе перадаў даволі тактычнаму супрацоўніку ваенкамата. Той адарваўся ад афармлення прызыўнікоў і мы з ім падняліся да камандзіра на другі паверх.

Зайшлі. Камандзір нешта пісаў і не падымаў галавы. Але як толькі пачуў ад падначаленага, што я беларус, РЭЗКА ЗМЯНІЎСЯ Ў ТВАРЫ, ПАДНЯЎ ВОЧЫ НА СВАЙГО ПАДНАЧАЛЕНАГА, СТУКНУЙ СА ЗЛОСЦЮ ПА СТАЛЕ І СКАЗАЎ: “КОЛЬКІ РАЗ МНЕ КАЗАЦЬ, ШТО ЗАГАД БЕЛАРУСАЎ З СЁННЯШНЯГА ДНЯ НЕ БРАЦЬ!”

Потым звярнуўся да мяне. Запытаў хто я і куды. І кажа: “Калі ёсьць баявы вопыт – толькі ў “Азоў”. Калі няма – назад ў Польшчу”.

Ні баявога вопыта, ні службы ў арміі ў мяне не было. Я нават аўтамат у руках ніколі не трымаў.
Узнікла пытанне як мне вярнуцца ў Еўропу, калі ў Кіеў мяне не пускаюць? Спраўку на праезд блокпастоў, як я зразумеў, ваенкамат пабаяўся мне выдаваць – мала ці што – мо я насамрэч добра заканспіраваны беларускі дыверсант) Выйсьце знайшлося ў побач знаходзячымся доме культуры, дзе быў гуманітарны цэнтр. Я пазнаёміўся з дзяўчынай, што ім кіравала і вырашана было, што я паеду на гуманітарнай машыне – каб праехаць блокпасты з маім беларускім пашпартам.

Але мне было цікава пабачыць што адбываецца ва Ўкраіне пад час вайны і я вырашыў пераначаваць ноч, а на наступны дзень вяртацца ў Польшчу. Хоць і вельмі не хацелася! Не за тым я ехаў, каб вярнуцца.

Рашэнне было правільным. У рэшце рэшт я трапіў у Кіеў. Але гэта іншая гісторыя…

Да першай негатыўнай рэакцыі да мяне, беларуса, з боку ўкраінцаў я аднёсся з поўным разуменнем чаму так адбываецца.
У тыя дні чакалася, што расейская навала з боку Беларусі са дня на дзень будзе штурмаваць Кіеў.