Асабістыя вынікі
Мая дзяўчына ў Вільні валанцерыць у вольны час у беларускім замку. Там жывуць “беглыя” беларусы і адначасова выдаецца прадуктовая дапамога ды адзенне бежанцам з Украіны.
Ёй даводзіцца шмат стасавацца з украінцамі, вымушана з’ехаўшымі з Украіны. Трапляюцца сярод іх і працоўныя мігранты (але зараз не аб тым).
Пад час размоў, высвятляецца, што большасць украінцаў толькі павярхоўна ведаюць пра падзеі ў Беларусі з 2020-га года. Некаторыя нават называюць нелегітымнага Лукашэнку “бацькам” (беларусы апошні раз яго так мо і звалі ў лепшым выпадку гадоў 20 назад).
Калі ўкраінцы ў Вільні чуюць асабістыя гісторыі беларускіх эмігрантаў, яны спачатку глядзяць шырока расплюшчанымі вачыма. Не вераць, што так можа быць. Потым чуюць гісторыю другога, трэцяга ўцекача і, нарэшце, успрымаюць тое што ў нас адбываецца ўсур’ёз.
Аб чым я гэта. БЕЛАРУСЬ АКУПАВАНА ДВОЙЧЫ! Першы раз рэжымам Лукашэнкі, фальсіфікаваўшым выбары і ўтрымліваючым уладу сілай са жніўня 2020-га. Другі раз акупацыя адбылася з боку Расеі – у лютым 2022-га. Тады расейскія войскі са згоды нелегітымнага Лукашэнкі зайшлі ў Беларусь пад выглядам сумесных вучэнняў. Акупацыя накшталт акупацыі Крыма ў 2014-м – без адзінага стрэлу.
І калі ўкраінец кажа, што беларусы дрэнныя, бо з Беларусі ляцяць ракеты, самалёты ці дроны, то я гатовы яго слухаць, калі ён тое самае скажа пра сваіх суайчыннікаў з акупаваных украінскіх тэррыторыяў.
ЛУКАШЫСТЫ – СУАГРЭСАРЫ Ў ГЭТАЙ ВАЙНЕ. БЕЛАРУСЫ – ПАД ДВАЙНОЙ(!) АКУПАЦЫЯЙ.
Як правіла, негатыў да беларусаў, на мой погляд, узнікае з-за таго, што многія украінцы не ведалі, не ведаюць альбо мала ведаюць што адбылося ў Беларусі ў 2020-м годзе і што адбываецца безперапынна на маёй радзіме дагэтуль.
Нам, беларусам, трэба крычаць аб гэтым. Расказваць свае ўласныя гісторыі. Бо яны як нішто раскрываюць людзям (ня толькі украінцам) вочы на падзеі ў нашай краіне.
У той жа час, ніхто не здымаў з нас, беларусаў, адказнасьць за тое, што адбываецца на нашай зямлі. Але, я лічу так, КАЗАЦЬ БЕЛАРУСУ ПРА АДКАЗНАСЬЦЬ ЗА ПАДЗЕІ Ў БЕЛАРУСІ МОЖА ТОЛЬКІ БЕЛАРУС!
Нельга казаць: “Наша страна акупавана, таму мы нічога не можам і не будзем рабіць – усе дарма”. Адказнасьць за падзеі ў Беларусі, за яе будучыню ляжыць У ПЕРШУЮ ЧАРГУ на нас, на беларусах.
Кожная краіна дзейнічае ў першую чаргу сыходзячы са сваіх нацыянальных інтарэсаў. І гэта разумна.
Украіну цікавіць самае галоўнае – каб з Беларусі не ляцелі ракеты ў яе бок. Ніхто не будзе за нас вызваляць Беларусь. ТОЛЬКІ МЫ павінны прыняць на сябе адказнасьць за лес сваёй бацькаўшчыны і ісьці, кожны сваім шляхам, да яе вызвалення.
Беларусь будзе вольнай!