АДНОСІНЫ ЎКРАІНЦАЎ ДА БЕЛАРУСАЎЧастка 4(Пры сустрэчы на фронце і па-форме)Калі мы, беларусы, ідзем п…

АДНОСІНЫ ЎКРАІНЦАЎ ДА БЕЛАРУСАЎ

Частка 4
(Пры сустрэчы на фронце і па-форме)

Калі мы, беларусы, ідзем па-форме альбо пад час баявых аперацый – тады адносіны да нас з боку ўкраінцаў кардынальна супрацьлеглыя! Пазітыў. Нават мацнейшы чым да сваіх украінскіх жаўнераў!

Гэта неперадаваема!

Вясна, праваслаўны вялікдзень. Кіеў толькі пачынае апраўляцца ад “стаяння” расейцаў пад яго сценамі і яшчэ адносна нешматлюдны.

Пасля царквы мы вырашылі прагуляцца да Майдана Незалежнасці, што быў побач.
Не ад аднаго прахожага тады пачулі словы вітання, але, хутчэй за ўсё, нас успрымалі жаўнерамі УСУ. Запомнілася адна пажылая жанчына. Яна таксама павіталася з намі. “Бача” адказаў ёй, што мы беларусы.

ЖАНЧЫНА, ПАЧУЎШЫ, ШТО МЫ БЕЛАРУСЫ, З ПАДВОЙНАЙ ЭНЕРГІЯЙ ПАЧАЛА НАС ДЗЯКАВАЦЬ ЗА ТОЕ ШТО АБАРАНЯЕМ УКРАІНУ! НАВАТ ПААБНІМАЛАСЯ З “БАЧОЙ”.

Што тычыцца вайсковых, то гэта відэа, якое было знята мною 27 траўня 2022-га пад час бою за сяло Лазавое – адзін з шматлікіх прыкладаў паважных адносін да нас з боку ўкраінскіх вайскоўцаў.