Войска

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Адносіны ўкраінцаў да беларусаў: асабісты досвед падчас вайны

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

АДНОСІНЫ УКРАІНЦАЎ ДА БЕЛАРУСАЎ Уступ 10 кастрычніка 2022-га года падчас ракетнага абстрэлу Кіева я, здаецца, трэці раз сутыкнуўся з негатыўным стаўленнем да сябе як беларуса. Усе тры разы я быў адзеты ў цывільнае. Хачу распавясьці пра негатыўны вопыт, а таксама тое як ставяцца украінцы да беларусаў на полі боя (дыяметральна процілегла!). Пра сваё бачанне гэтай […]

Палк Каліноўскага выкарыстоўвае БПЛА «Буслікі» для ўдару па варожых пазіцыях ва Украіне

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Вось такія «Буслікі» ці, як кажуць нашыя калегі з ЗСУ – «Белрактары» ёсць на ўзбраенні палка Каліноўскага! На відэа трэнавальны палёт «Бусліка» і скідванне 120-мм міны, якая з лёгкасцю можа знішчыць бліндаж ворага, браніраваную машыну, а пры прамым траплянні і танк! Дзякуючы выдатна падрыхтаваным аператарам БПЛА палка, такія «сюрпрызы» ужо прылятаюць па варожых пазіцыях на […]

Рэкруты Палка Каліноўскага ўдасканальваюць цягавітасць і характар падчас падрыхтоўкі

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Там, дзе скончваюцца сілы, прачынаецца характар! За тыдні падрыхтоўкі рэкруты Палка Каліноўскага пазнаюць сябе з іншага боку, адчыняюць новыя магчымасці! Адна з галоўных характарыстык ваяра – цягавітасць. Заняткі пабудаваны так, што яе ўдасканальваюць на кожнай трэніроўцы: тактыцы, медыцыне, фізо. Цягавітасць – гэта тое, што дапаможа вам у шматлікіх сітуацыях падчас баявых дзеянняў. Нягледзячы на стому, […]

Верш Аляксандра Клачко пра вайну, волю і выбар беларусаў

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

* * * – Гэта не наша вайна!– Колькі волі чакаць?– Найвялікшая каштоўнасць – жыццё!– І чаму Украіна не спыніць вайну? Пытанні і перакананніТакія чуй я не разА ці ёсьць у васНа іх асабісты адказ? Утульна сьцьвярджаць, Што вайна не пра насБо можна ж тадыУдзел у ёй не браць. Утульна сьцвярджаць,Што жыццё найважней –Жыць далей […]

Трафейная гармата ад маскалёў: Мы не чакаем ленд-ліз, мы бярэм самі

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Трафейная гармата ад маскалёў Мы не чакаем ленд-ліз, мы бярэм самі. Слабавікі акупаванай Беларусі, не турбуйцеся, у нас ёсць з чым ісці да вас на сустрэчу і сустракаць вас тут

Ваяры палка Каліноўскага эвакуявалі цывільных і выратавалі хатніх жывёл пад варожым агнём

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Паглядзіце якога прыгажуна выратавалі нашы ваяры! Пасля выканання задання ў населеным пункце, які знаходзіцца пад варожым агнём, ваяры палка Каліноўскага правялі эвакуацыю цывільнага насельніцтва ў бяспечнае месца падалей ад фронту. Не забыліся, вядома, і пра хатніх жывёл, якім зараз так неабходна наша дапамога і клопат. Менавіта чалавечнасць адрознівае нашых воінаў ад варварскай арды, якая прыйшла […]

Кіеў падчас ракетнага абстрэлу: паводзіны людзей падчас трывогі

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Кіеў падчас ракетнага абстрэлу Хлопец ідзе мне насустрач і радасна размаўляе па тэлефоне:– ПРИКИНЬ! МЕНЯ СЕЙЧАС С РАБОТЫ ОТПУСТИЛИ!Ў гэты час над намі праляцела расейская ракета. Два хлопцы ў падземным пераходзе між сабой:– ДОБРА, ШТО “АТАМКАЙ” НЕ ЎЕ*АЛА! Дзяўчына з хлопцам ля ўвахода на станцыю мятро “Жытомірская” заказваюць каву. Дзяўчыне холадна – бачна як трасецца. […]

Як выглядае расейская ракета падчас масіраванага абстрэлу Кіева

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Як выглядае расейская ракета? Учора, 10 кастрычніка 2022-га, адбыўся масіраваны абстрэл Украіны і Кіева ў прыватнасьці. Раніцай мяне разбудзіў узрыў. Ён быў адносна далёка, вокны не задрыжалі. Але гук быў моцны. Якраз на гэты дзень прыпаў мой візіт да стаматолага. Ён не адмяніўся. І па дарозе я змог зрабіць шмат цікавых і адначасова трагічных назіранняў […]

Камандзір Палка Каліноўскага пракаментаваў ракетны абстрэл Украіны

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Тэрміновы каментар Палка Каліноўскага з месца падзей! Камандзір Палка Каліноўскага пра ракетны абстрэл Украіны і рашэнні самаабранага “прэзідэнта” акупаванай Беларусі. Мы тут. Мы разам. Мы гатовыя