Частка 2
(Другі негатыў ад украінцаў)
Вечар 24 чэрвеня 2022-га, украінскі памежны пункт пропуску на мяжы з Польшчай. Я еду міжнародным аўтобусам у Вільню. Праверка дакументаў.
Заходзіць маладзенькая сімпатычная ўкраінская дзяўчына-памежніца. Збірае ў пасажыраў пашпарты. Пабачыла мой БЕЛАРУСКІ пашпарт.
“ВИ ЗНАЄТЕ, ЩО З ВАМИ БУДЕ ПРОВЕДЕНО ДОДАТКОВІ ОПЕРАТИВНО-СЛІДНІ ДІЇ?” – гэтыя словы былі вымаўлены з такой відавочнай непрыязнасьцю, што жанчына-украінка, сядзеўшая са мной побач звярнула маю ўвагу на гэта.
“Не, ня ведаю. Але добра”, – адказаў я. Ваенны квіток я здаў, а даведку са штабу палка нам тады яшчэ не выдавалі.
Праз колькі хвілін кіроўца аўтобуса папрасіў мяне выйсьці. Дзяўчына-памежніца чакала на вуліцы з тэлефонам у руках.
У нейкім мэсенджэры ў яе тэлефоне быў бачны адпраўлены камусьці фотаздымак майго пашпарта.
“ХТО ВЫ І ШТО РАБІЛІ ВА ЎКРАІНЕ?” – запытала мяне памежніца.
“ВАЯВАЎ НА БАКУ ЎКРАІНЫ” – адказаў я.
“ДЗЕ?”
“У ПАЛКУ КАЛІНОЎСКАГА”
“ДЗЕ?” – мабыць яшчэ два разы перазапытала памежніца. Яна ніколі раней не чула прозвішча Каліноўскі
Усе мае адказы яна адсылала па мэссанджару. Я вярнуўся ў аўтобус. Праз 10 хвілін кіроўца прынёс і раздаў пашпарты.
Другі выпадак негатыва да сябе як беларуса з боку ўкраінцаў я ўспрыняй… Ніяк. Мне не было сорамна за сябе.