Вайна

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

2020 год: Каронавірус, хлусня ўлады і асабісты пратэст супраць рэжыму Лукашэнкі

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

2020 год. Каронавірус. Мой захварэўшы дзед і тая хлусня ад лекараў і вертыкалі ўлады з якой я сутыкнуўся, сталі апошнім пазлам у маёй карціне светапогляду на рэжым Лукашэнкі. На пачатку траўня 2020 для мяне пачаўся этап майго асабістага пратэста супраць хлусьні рэжыма Лукашэнкі, якая пранікла ва ўсе галіны жыцьця беларускага грамадства. Арышты кандыдатаў у прэзідэнты, […]

У 2019 годзе ў Менску прайшлі несанкцыянаваныя акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Надыйшоў 2019 год. Лукашэнка ўціхую спрабаваў узгадніць з Пуціным дарожныя мапы. Яны называліся “Дарожныя мапы па інтэграцыі Расеі і Беларусі”. Я ўспрымаў іх ніяк інакш як “Дарожныя мапы па далучэньні Беларусі да Расеі”. Я быў супраць гэтага. Але больш за ўсё мяне чапляў фармат перамоваў: будучыню Беларусі вырашалі кулуарна без удзелу саміх беларусаў. Упершыню за […]

Акупацыя Крыма ў 2014 годзе і пачатак вайны, у якой аўтар стаў удзельнікам з 2022 года

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Потым быў 2014 год. Акупацыя Крыма. Фактычна пачатак вайны актыўным ўдзельнікам якой я стану з 2022 года. Як сёньня памятаю дзве свае эмоцыі: 1. “Расейцы малайцы – без адзінага стрэла акупавалі цэлую паўвыспу!” – эмоцыя, якую могуць выклікаць дзеяньні любога войска (саюзнага, нейтральнага, варожага).2. “Але што замінае расейцам заўтра такім жа чынам без адзінага стрэла […]

Гісторыя прадзеда Матача і складанасці выбару бакоў у вайне на Заходняй Беларусі

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Вывучэньне гісторыі маіх продкаў таксама паўплывала на адыход ад маскоўскай арбіты мысленьня. Аднойчы, напачатку 2010-х гадоў, я шукаў у інтэрнэце ўзгадкі пра вёскі сваіх продкаў: Дамашэвічы (пад Баранавічамі) і Цецеравец (пад Моўчадзю). Уводзіў на розных мовах прозвішчы сваіх дзядоў-прадзедаў. Нечакана мне выдала інфармацыю пра начальніка пастарунка ў Новай Мышы з прозвішчам “Матач”. Гэта быў нейкі […]

Аўтар успамінае сустрэчу з расейскім жаўнерам у Баранавічах у 2007 годзе

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Да 2014 года я лічыў Расею саюзніцай Беларусі (можаце закідаць мяне камянямі). Пры гэтым яскрава памятаю выпадак, што здарыўся са мной у 2007 годзе:Абедзены час працоўнага дня. Я выехаў у цэнтр горада Баранавічы прагуляцца і на хаду чаго-небудзь перакусіць. Праходзячы па тратуару вуліцы Савецкай каля краязнаўчага музея па брукаванцы мяне дагнала калона цяжкіх вайсковых фургонаў. […]

Аляксандр Кусь разважае пра рашэнні і супраціў пасля мітынга ў Вільні

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Мёрзлі рукі і таму па сканчэньні мітынга мы адразу вярнуліся дадому. “А што далей рабіць?” – гэтае пытаньне паўстала перада мной так выразна, як калі б я стаяў на скрыжаваньні дарог і вырашаў свой далейшы лёс. Уся мая ўнутраная сутнасьць патрабавала дзеяньня! Дзеяньня, якое мне трэба зараз здзейсніць. Якое? Я не ведаў. (Менавіта з таго […]

Мітынг на Лукішскай плошчы супраць нелегітымнага рэферэндума і вайны з удзелам Святланы Ціханоўскай

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Сёньня на Лукішскай плошчы мітынг. Супраць нелегітымнага рэферэндума. Супраць вайны. Яснае марознае надвор’е. На адной маёй шчацэ фарбай намаляваны наш беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, на другой – украінскі блакітна-жоўты. У Любы намалёвана тое самае. Мабыць таму да нас і падыходзілі журналісты. Аднаму я даў каментар на дыктафон, а другому, з “Wilno”, на камеру. Пытаньні ў […]

Баранавіцкая актывістка і іншыя ўдзельнікі пратэстаў 2020 года падзяліліся ўражаннямі ад рэферэндуму

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Баранавіцкая актывістка падчас пратэстаў 2020-га года (зараз у вымушанай эміграцыі – 2025 але папрасіла мяне не публічыць яе імя) спачатку планавала застацца дома ў дзень рэферэндума. Не чула мае аргументы. Не бачыла сэнса ў наведваньні выбарчага ўчастка. І толькі пасля гэтага майго фота-зварота сказала мне: “Добра. Прыйду. Але толькі да самога выбарчага ўчастка. Унутр заходзіць […]

Аляксандр Клачко пра важнасць прызнання статусу беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Важна, каб беларускія добраахвотнікі атрымалі статус. 1 кастрычніка адзначалі Дзень абаронцаў Украіны — сярод іх і беларускія добраахвотнікі. Але многія з іх, вярнуўшыся з вайны, сутыкаюцца з цяжкасьцямі: толькі ў Літве загінулі 4 чалавекі, нядаўна ў Гданьску адзін з былых байцоў скончыў жыцьцё самагубствам. Пра неабходнасьць падтрымкі і прызнаньня статусу беларускіх (і не толькі) добраахвотнікаў […]