Чаму грамада «Каліноўцы» і ініцыятыва «Росквіт» дабрачыннай арганізацыі KUS віншуюць вас з Міжнародн…

Чаму грамада «Каліноўцы» і ініцыятыва «Росквіт» дабрачыннай арганізацыі KUS віншуюць вас з Міжнародным днём роднай мовы вершам «Ты, мой брат, каго зваць Беларусам»?

Гэты верш быў напісаны ў 1910 годзе. Няшмат хто з нас вывучаў яго ў школе.

Яго аўтар, Алесь Гарун, быў актыўным дзеячам беларускага нацыянальнага руху і ўдзельнікам рэвалюцыйных падзей пачатку ХХ ст. У 1907 годзе ён быў арыштаваны, асуджаны і адпраўлены адбываць пакаранне ў Сібір. Значная частка яго паэзіі была напісана ў зняволенні.

Верш «Ты, мой брат, каго зваць Беларусам» быў створаны менавіта ў кантэксце гэтага перыяду — у часы, калі беларуская нацыянальная ідэя толькі пачынала фармавацца, а само слова «беларус» яшчэ не замацавалася як трывалая саманазва нашага народа.

Ідэя верша — беларус павінен не толькі называцца беларусам, але і быць ім свядома: у выбары гаварыць на сваёй мове, у сваіх дзеяннях, у салідарнасці.

На жаль, актуальнасць верша за гэтыя 115 гадоў толькі ўзрасла. Але змяніць існуючую рэальнасць нам па сілах. Варта памятаць, што родная мова — гэта не проста мова, якую ты пачуў першай у дзяцінстве. Гэта мова сотняў пакаленняў твайго роду, адбітак культуры тваіх суайчыннікаў, тваёй зямлі.