Што адбываецца з добраахвотнікамі і ветэранамі ЗСУ?https://youtu.be/0ugDV6C1Sw0?si=kjc3NAVN9FGWX55rП…
24.02.2026Клачко Аляксандр Кусь

Што адбываецца з добраахвотнікамі і ветэранамі ЗСУ?
https://youtu.be/0ugDV6C1Sw0?si=kjc3NAVN9FGWX55r
Паўнамаштабная вайна трывае 4 гады.
Пакуль замежны добраахвотнік на кантракце, яго побытавыя пытаньні – легалізацыя, медыцына, банк – вырашаюцца больш-менш стабільна. З 2026 года дзейнічае новы закон: міграцыйная служба Украіны цяпер абавязана выдаваць пасведчаньні на жыхарства на ўвесь час службы і яшчэ на паўгода пасля яе. Гэта дае дзейным вайскоўцам хоць трошкі больш упэўненасьці і магчымасьцяў.
А вось з ветэранамі і іх сем’ямі сітуацыя куды горш. Як толькі кантракт сканчваецца, чалавек трапляе ў прававы вакуум: узнікаюць вялікія складанасьці з легалізацыяй. А без яе немагчыма ні атрымаць медыцынскую дапамогу, ні ўладкавацца на працу, ні нават карыстацца банкаўскім рахункам. Для тых, хто звязаў свой лёс з Украінай і хоча застацца, гэта становіцца сур’ёзным выпрабаваньнем.
Краіны ж Еўразвяза не гатовы вызначыцца са стаўленьнем нават да ўласных грамадзян, якія баранілі ва Украіне ў тым ліку і свабоду Еўропы. Для іх няма афіцыйнага статусу. Не саджаюць у турму – і на тым дзякуй.
Асобны боль – гэта сем’і загінулых. Сваякі беларускіх герояў, якія аддалі жыцьцё за Украіну, пазбаўлены выплат. Самі ж ветэраны і іх родныя апынуліся ў “сляпой зоне” еўрапейскіх гуманітарных арганізацый. Праз бюракратычную недарэчнасьць іх лічаць “вайсковым кейсам”.
Калі логіку наконт самога ветэрана яшчэ можна неяк прыцягнуць за вушы, то як жонка ці дзіця загінулага героя могуць быць “вайсковым кейсам” – зразумець немагчыма. Гэта людзі, якія засталіся без падтрымкі і без абароны ў самы цяжкі момант.
На еўрапейскіх палітычных пляцоўках пра ветэранаў згадваюць рэдка, а тэма дзейных добраахвотнікаў – і зусім пад забаронай. Для гуманітарных фондаў гэта “непапулярны” і “небяспечны” кейс, які яны покуль яшчэ баяцца фінансаваць.
У голас і з гонарам пра дзейных добраахвотнікаў і сотню загінулых пабрацімаў гавораць толькі ў межах украіна-беларускага парадку дня. Пра ўсіх астатніх – ветэранаў, нашы сем’і, палонных “Кляшча” і “Тромблі” ці палітзняволенага “Пацука” – палітыкі ўспамінаюць куды менш ахвотна. Гэта варта мяняць.
Свабода трымаецца не толькі на волі жаўнера, але і на ўдзячнасьці тых, каго ён абараняе. Шанаваць тых, хто рызыкаваў здароўем і жыцьцём за тваю незалежнасьць сёньня – гэта надзейны спосаб не карміць акупанта заўтра.
Беларусь, як і Украіна, мусяць быць вольнымі.
#беларусьбудзевольнай
#зрабікуськабвызваліцьбеларусь