Унутры амбасады мне спадабалася: высокія столі, барэльеф. Мабыць, у мінулым, гэта быў дом заможнага чалавека. Мяне правялі ў кабінет злева ад увахода, пасадзілі за стол і правялі кароткае сумоўе. Галоўнымі пытаньнямі былі ці служыў я ў войску (я не служыў) і якая мая матывацыя ехаць на вайну. Памятаю, што мне далі запоўніць бланк акеты і […]
Вайна
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Беларус запісаўся добраахвотнікам ва ўкраінскую амбасаду ў Вільні 2 сакавіка 2022
Сёньня, 2 сакавіка 2022, чацвер. Я адпрасіўся з працы і, разам з Любай, пайшоў ва украінскую амбасаду ў Вільні на Teatro g.4. Супрацоўніка, які прымаў заяўкі не было на месцы – нас папрасілі падыйсьці праз 2 гадзіны. Люба паехала на працу (у яе сёньня была другая змена), а я праз 2 гадзіны зноў стаяў перад […]
Аляксандр Клачко Кусь вырашыў ехаць абараняць Кіеў 2 сакавіка 2022 года
Я прачнуўся раніцай 2 сакавіка 2022. Прыслухаўся да сваіх унутранных адчуваньняў. Яны былі роўнымі. Фактычна прынятае рашэньне ўчора вечарам не памянялася. У гэты момант я канчаткова вырашыў: “Я готов ехать защищать Киев!”
Аўтар узважваў усе за і супраць паездкі на вайну 1 сакавіка 2022 года
Цэлы дзень 1 сакавіка 2022 я ўзважваў усе “за” і “супраць” сваёй паездкі на вайну. Аргументаў “супраць” было больш:– Ці гатовы я загінуць альбо страціць здароўе, абараняючы Кіеў?– Ці гатовы я паставіць блізкіх мне людзей, якія за мяне перажываюць, пад эмацыйны ўдар?– Ці гатовы я страціць працу, а з ёй, аўтаматычна, працоўны від на жыхарства […]
Мужчина рассказал сыну о намерении поехать на войну в Украину добровольцем
Я патэлефанаваў сыну ў Беларусь: – Даня, я думаю поехать на войну, – падзяліўся я з ім сваім намерам.– Папа, не едь! – сходу адказаў мне мой 11-цігадовы сын.– Если я этого не сделаю, я перестану сам себя уважать, – безпаспяхова паспрабаваў патлумачыць яму я прычыны свайго рашэньня… Вечарам, каля 22, я сустрэў Любу з […]
Беларусы ў Вільні планавалі запісацца ва ўкраінскай амбасадзе для ўдзелу ў вайне
Раптоўна. У гэты адзін момант пытаньне, якое другі дзень не пакідала мяне: “Што далей рабіць каб вызваліць Беларусь?” змянілася на іншае: “Ехаць на вайну ці не?” У той дзень я недатэлефанаваўся да Алега Мяцеліцы. Атрымалася звязацца з ім толькі на наступны дзень – 1 сакавіка 2022. Ад яго я даведаўся, што яшчэ некалькі беларусаў Вільні […]
Беларускі эмігрант заклікаў спальваць ваенныя білеты і далучыцца да ўкраінскага легіёну
28 лютага 2022 мне патэлефанаваў адзін знаёмы беларус. Мы не былі з ім у блізкіх стасунках. Ён проста быў з асяродзя вымушаных эмігрантаў новай хвалі. А ў тыя часы мы альбо наўпрост, альбо праз знаёмых, альбо праз агульныя групы ў соцсетках ведалі адзін аднаго. Апошняя мая размова з ім была выпадковая. У Макдональдсе на прашпекце […]
Беларусь асуджае напад Расеі на Украіну і імкнецца да незалежнасці
Напад на Украіну. З маёй беларускай зямлі. Без маёй згоды. Мужнасьць абаронцаў Украіны. З гэтага часу слова “расея” я пішу з маленькай літары і атаясамліваю яго з імперскай формай існаваньня гэтай знявечанай імперскім комплексам дзяржавы. Дзяржавы, якая маючы неахопныя тэрыторыі, лічыць, што ёй іх мала. Дзяржавы, якая маючы багатыя прыродныя рэсурсы, ухітрылася загнаць у галечу […]
Літоўскі афіцэр пра падзеі 13 студзеня 1991 і парады беларусам па незалежнасці
Другая сустрэча адбылася ў сярэдзіне студзеня 2022 года. У літоўскі офіс айцішнай кампаніі, дзе я тады працаваў на прашпекце Канстытуцыі, прыйшоў з лекцыяй пра падзеі 13 студзеня 1991 каля Віленскай тэлевежы літоўскі афіцэр. Ён быў удзельнікам тых падзей. Я трошкі спазніўся яго паслухаць праз працоўны “міт”. Але, на прыканцы, задаў яму тое самае пытаньне, што […]
Томас Венцлава пра барацьбу Літвы за незалежнасць і парады беларусам
Знакавай для мяне сталі дзьве сустрэчы за некалькі месяцаў да паўнамаштабнай вайны. Першая адбылася з Томасам Венцлавам у беларускім замку Натальлі Калегавай у Вільні. 25 лістапада 2021 года літоўскі дэсідэнт савецкіх часоў зладзіў мерапрыемства на якім распавёў пра вехі барацьбы за незалежнасьць Літоўскай рэспублікі ў 20 стагоддзі. Як нам усім вядома, Літва здолела не толькі […]