Дарога на вайнуАповед 16: Знаёмства з Дзядзькам, Лахвічам і іншыміА 14-й за намі заехалі прадстаўнік…
21.02.2026Клачко Аляксандр Кусь

Дарога на вайну
Аповед 16: Знаёмства з Дзядзькам, Лахвічам і іншымі
А 14-й за намі заехалі прадстаўнікі так называемага “гуманітарнага канвою Варшава-Кіеў”. (Так называў яго Савіч, які кантактаваў з Варшавай).
Гэтым “гуманітарным канвоем” аказаліся сямёра такіх жа як і мы будучых беларускіх добраахвотнікаў.
З-за стырна чорнага “Тэчыка” – мікрааўтобуса Volkswagen Transporter чацьвёртага пакаленьня (Т4) – выйшаў, я б нават сказаў “выціснуўся”, аграмедны і высачэзны мужык. Ён, відавочна, быў галоўным у гэтай групе. Пра гэта казаў не толькі яго зьнешні выгляд але і манера трымацца і “камандзірскі” голас. Гэтым аграмедным мужыком аказаўся Павал “Дзядзька” Шурмей. Памятаю, што тады ён, у мілітранай форме, паказаўся мне дасведчаным прафесійным вайсковым. (Насамрэч “Дзядзька” быў прафесійным беларускім спартсменам-веславальнікам.)
Мы коратка пазнаёміліся з прыехаўшымі. Адбылося гэта непасрэдна на аўтастаянцы ля цэнтра ўцекачоў. Паціснулі адзін аднаму рукі і адразу ж пачалі грузіцца ў машыны. Віленскія хлопцы, якія ехалі разам (Савіч (“Лешы”), “Троцкі”, “Ляснік”, “Баксёр”) узялі ў сваю машыну аднаго чалавека.
Я апынуўся разам з Аляксандрам Наўковічам (будучым добраахвотнікам з пазыўным “Лахвіч”). Ехаць нам давялося на бронекамізэльках і іншай амуніцыі ў багажным аддзяленьні тэчыка. Тут жа, з намі, ехаў будучы добраахвотнік з пазыўным “С(тары)”, якому аскепак танкавага снарада 27.05.2022 трапіць у брушную поласьць падчас боя за сяло Лазавое. Сярод ехаўшых у тэчыку быў і будучы добраахвотнік з пазыўным “Жэрар”.
На блокпасту перад самім Львовам нас пільна, пад дуламі аўтаматаў, дагледзелі ўкраінскія вайсковыя і, праверыўшы дакументы, прапусьцілі ў горад.
Ішоў да сканчэньня трэці дзень майго знаходжаньня ва Ўкраіне. Мэта – Кіеў – усё яшчэ была дзесьці наперадзе.
#беларусьбудзевольнай
#зрабікуськабвызваліцьбеларусь