8 траўня Свята св. апостала Яна Св. апостал Ян (Ян Зебядзееў, Ян Багаслоў) – адзін з 12 апосталаў, аўтар Евангелля паводле Яна, трох саборных пасланняў і кнігі Адкрыцця, брат апостала Якуба. Св. Ян быў любімым вучнем Ісуса Хрыста. Святога апостала Яна таксама называюць Апосталам любові. Менавіта яму, св. Яну, Дух Божы прадыктаваў словы – “Бог […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Сёння ў 18:00 Біблійныя чытанні: Евангелле паводле Лукі 7, 1-10 у Вільні
Нагадваю, сёння БІБЛІЙНЫЯ ЧЫТАННІ. Сённяшні ўрывак Евангелле паводле Лукі 7, 1-10. Чытанні пачнуцца а 18.00 Bokšto g.4
5 траўня ў Івацэвічах адбылося свята грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай
7 траўня – сьвята Маці Божай Жыровіцкай. У нядзелю, 5 траўня 2025 г. у Івацэвічах адбылося свята грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай. Святочную Боскую Літургію з гэтай нагоды ўзначальваў грэка-каталіцкі дэкан з Гродна а. Андрэй Крот, з якім саслужыў а. Віталь Быстроў, а Вячаслаў Гарчакоў спаўняў дыяканскае служэнне. Маленькая капліца парафіі не магла змясціць у […]
7 траўня — свята Жыровіцкай іконы Божай Маці, адной з галоўных святынь Беларусі
7 траўня свята Жыровіцкай іконы БагародзіцыЖыровіцкая ікона Божай Маці – адна з найбольш шанаваных святынь у Беларусі і ва ўсім хрысціянскім свеце. Яе гісторыя налічвае больш за пяць стагоддзяў і цесна пераплецена з лёсам беларускага народа. Паводле падання, ікона была цудоўным чынам знойдзена ў 1470 г. (паводле іншых звестак – каля 1480 ці нават 1494 […]
Дыспенса ад устрымання ад мяса 7 і 9 траўня 2025 г. у грэка-католікаў Беларусі
7 траўня і 9 траўня 2025 г. – дыспенса 7 траўня 2025 г. – свята Маці Божай Жыровіцкай (свята Парафіі ў Івацэвічах) прыпадае на сераду; 9 траўня 2025 г. – свята Перанясення мошчаў св. Мікалая з Мір Лікійскіх ў Бары (свята Парафіі ў Мінску) прыпадае на пятніцу. Каб захаваць святочны характар гэтых святых дзён, Апостальскі […]
Сустрэча Размоўнага клубу з айцом Віталіюсам Моцкусам сёння ў 18:00 на BOKŠTO g. 4
Усіх аматараў літоўскай мовы запрашаем сёння на сустрэчу Размоўнага клубу з айцом Віталіюсам Моцкусам. BOKŠTO g. 4 – 18.00
Свята Жыровіцкай іконы Божай Маці і памяць ап. Яна Багаслова адзначаць заўтра ў Вільні
Шаноўныя парафіяне! Заўтра свята Жыровіцкай іконы Божай Маці і памяць ап. Яна Багаслова! Запрашаю на Вячэрнюю Літургію! Пачатак а 18:00. Ушануем Дзеву Марыю і любімага вучня Хрыстовага!
6 траўня ў візантыйскай традыцыі адзначаецца памяць святога Ёва
6 траўня ў візантыйскай традыцыі прысвечана памяці Ёва, напаўлегендарнай асобы, на аснове гісторыі жыцця якога пабудавана цэлая кніга Старога Запавету. Хоць святыя ў літургічным календары ў асноўным падпадаюць пад пэўную катэгорыю (мучанікі, прыпадобныя, свяціцелі і г.д.), Ёў выходзіць за рамкі ўмоўнасцей гэтага падзелу. А там, дзе ў памяць пра святога адзначаюць яго заслугі, Ёў называецца […]
Кардынал Гуджэроці падзякаваў Усходнім Цэрквам за ўзбагачэнне каталіцкасці Царквы
Ватыканскі ярарх падзякаваў прадстаўнікам Усходніх Цэркваў за тое, што яны ўзбагачаюць каталіцкасьць Царквы сваім досьведам, культурай і духоўнасьцю. «Папа Францішак, які вучыў нас любіць разнастайнасьць і багацьце чалавечага самавыяўленьня, несумненна, радуецца сёньня, бачачы, што мы аб’яднаныя ў малітве за яго і з ім», – сказаў кардынал Гуджэроцьці. Больш гл.:https://www.vaticannews.va/be/vatykan/news/2025-05/kardynal-gudzheroczi-uskhodniya-verniki-uzbagachayucz-kataliczka.html Кардынал Гуджэроці: Францішак вучыў нас любіць […]
Кардынал Клаўдыё Гуджэроцьці ўзначаліў Імшу за Папу Францішка ў Ватыкане 2 траўня 2025
2 траўня 2025 г., у сёмы дзень дзевяцідзённага маленьня ў Ватыкане за вечны супакой спачылага Папы Францішка, Сьвятую Імшу ўзначальваў кардынал Клаўдыё Гуджэроцьці, які кіраваў пры ім Дэкастэрыяй Ўсходніх Цэркваў. У набажэнстве бралі ўдзел таксама зьверхнікі і вернікі Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў. Еўхарыстыйная багаслужба суправаджалася сьпевам розных традыцыяў. Былы прэфэкт Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў кардынал […]