Сёння гадавіна адкрыцця Пятром Мсцісалўцам ў Вільні друкарні у доме братоў Мамонічаў — важнай кнігавыдавецкай установы, якая адкрыла свае дзверы ў 1574 годзе. Друкарня Мамонічаў стала цэнтрам асветы у першую чаргу для беларускага насельніцтва Вялікага княства Літоўскага: тут друкаваліся літургічныя кнігі (Евангелле, Псалтыр, Часаслоў), меналогіі й іншыя богаслужэбныя выданні, якія зрабілі духоўную літаратуру больш даступнай на стара-беларускай мове. Акрэм таго, выходзілі кнігі на лацінскай і польскай мовах. Паводле даследаванняў, за перыяд дзейнасці (з прыпынкамі) друкарня выпусціла каля 110–115 выданняў, сярод іх як кірылічныя богаслужэбныя кнігі, так і прававыя і навуковыя тэксты, якія пашыралі адукацыйныя магчымасці грамадства ВКЛ. Сярод іншага менавіта з тыпаграфіі Мамонічаў выйшаў Статут ВКЛ.