НАША ВЕРА. ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР. ГІСТАРЫЧНЫ ПАДЗЕЛ. 15 лістапада 1458 Г. адбыўсяпадзел Кіеўскай мітр…

НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.

ГІСТАРЫЧНЫ ПАДЗЕЛ.

15 лістапада 1458 Г. адбыўся
падзел Кіеўскай мітраполіі ў складзе Канстанцінопальскага патрыярхата на Кіеўскую і Маскоўскую епархіі.

Кіеўская мітраполія – праваслаўная мітраполія Канстанцінопальскага патрыярхата на тэрыторыі Русі, Вялікага княства Літоўскага, Каралеўства Польскага і Залатой Арды. Кафедра мітрапаліта знаходзілася з часу Хрышчэння Русі (988) ў Кіеве.

Пасля падзелу Кіеўскай мітраполіі ў 1458 г. мітрапаліты заходняй Русі, якія мелі кафедру ў Вільні, сталі называцца Кіеўскімі, Галіцкімі і ўсяе Русі, а з 1461г. маскоўскія мітрапаліты, якія мелі кафедру ў Маскве – маскоўскімі і ўсяе Русі.

#ViktarKaval