А вы ведалі, што ў Мінску ёсць незвычайны музей з рарытэтамі V і XII стагоддзяў?Сёлета пасля шматгад…

А вы ведалі, што ў Мінску ёсць незвычайны музей з рарытэтамі V і XII стагоддзяў?

Сёлета пасля шматгадовай рэканструкцыі для наведвальнікаў адкрыўся Навукова-даследчы музей беларускага мастацтва і культуры. Ва ўстанове заяўляюць, што ён не саступае найлепшым музеям краіны. Яго папярэднікам быў Музей старажытнабеларускай культуры, заснаваны ў 1977 г. У 2001-м калекцыі надалі статус нацыянальнага навуковага здабытку. І вось сёлета пасля аснашчэння сучаснымі тэхналогіямі ўстанова атрымала статус «Навукова-даследчага музея беларускага мастацтва і культуры».

Экспазіцыя размяшчаецца ў трох залах: археалогіі, сакральных і этнаграфічных калекцый. У першай можна пабачыць, напрыклад, чоўны XII і XVI ст., а таксама вырабы рамеснікаў ад V ст. У сакральнай залі – калекцыя абразоў XVI – XIX ст. (самая вялікая ў Беларусі). Сярод іх – «Пакланенне вешчуноў» 1514 г.

Музей знаходзіцца па адрасе: вул. Сурганава, 1, корп. 1 (будынак НАН). Наведвальнікаў просяць запісвацца папярэдне. На здымку – надмагілле Сапегаў XVII ст.