УШАНАВАННЕ СВЯТАМУЧАНІКА ЯЗАФАТА ВА ЎСХОДНІМ ПРОТАПРЭЗБІТАРАЦЕ =Духоўная эстафета ўшанавання святаму…

УШАНАВАННЕ СВЯТАМУЧАНІКА ЯЗАФАТА ВА ЎСХОДНІМ ПРОТАПРЭЗБІТАРАЦЕ =Духоўная эстафета ўшанавання святамучаніка Язафата завяршылася ў Гомелі – у нядзелю 16 лістапада 2025 г., на Боскай Літургіі, якую для мясцовых грэка-католікаў адслужылі архімандрыт Сяргей (Гаек) і протапрэзбітар Васіль Ягораў. =У тую ж нядзелю раніцай – на Боскай Літургіі – вернікі г. Магілёва ўшанавалі памяць свмч. Язафата ды беларускіх новамучанікаў і сведкаў Хрыста. =Эстафета пачалася ў Полацку 9 лістапада (у грэка-каталіцкім храме). У сераду, 12 лістапада ў Віцебскай рыма-каталіцкай катэдры маліліся рыма-католікі і грэка-католікі г. Віцебска. =У суботу, 15 лістапада ў грэка-каталіцкай капліцы ў Віцебску малітву ўзначаліў Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч; Боскую Літургію служылі архімадрыт Сяргей (Гаек), а. Аляксей Варанко і канонік Аляксей Ляшко. Дыяканскае служэнне выконвалі протадыякан Багдан Сунак і дыякан Арцём Калугін. На свята да Віцебска прыбылі вернікі з Воршы.