Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Расклад набажэнстваў на травень 2025 у Беларускай парафіі ў Вільні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Беларускі праваслаўны прыход у Вільнi pinned «РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ НА ТРАВЕНЬ (МАЙ) 2025 ГОДА У БЕЛАРУСКАЙ ПАРАФІІ ДАБРАВЕШЧАННЯ ДЗЕВЫ МАРЫІ 3.05.Субота 18.00 – Вячэрня. Споведзі. 4.05. Нядзеля святых Жанчын-міраносіц. 8.45 Літургія (украінскай мовай) 10.30 – Літургія (беларускай мовай) 7.05.…»

Расклад набажэнстваў на май 2025 у беларускай парафіі Дабравешчання Дзевы Марыі

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ НА ТРАВЕНЬ (МАЙ) 2025 ГОДА У БЕЛАРУСКАЙ ПАРАФІІ ДАБРАВЕШЧАННЯ ДЗЕВЫ МАРЫІ 3.05.Субота 18.00 – Вячэрня. Споведзі. 4.05. Нядзеля святых Жанчын-міраносіц. 8.45 Літургія (украінскай мовай)10.30 – Літургія (беларускай мовай) 7.05. Серада. Апостала Яна Багаслова. Жыровіцкай іконы Божай Маці. 18.00 – Літургія. Акафіст Жыровіцкай іконе. 10.05. Субота. 18.00. – Вячэрня. Споведзі 11.05. Нядзеля пра спаралізаванага. […]

Сустрэча па чытанні і вывучэнні Божага Слова ў парафіяльным доме ў Вільні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Сёння па традыцыі збіраемся на чытанне і вывучэнне Божага Слова – крыніцы сэнсаў і натхнення! Пачатак сустрэчы а 18.00 у нашым парафіяльным доме па вул. Bokšto, 4.

Святы Юзаф як прыклад бацькоўскай пяшчоты і вернасці ў новым выпуску «Веру, ведаю, разумею»

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Святы Юзаф – ціхі герой, прыклад бацькоўскай пяшчоты, цярплівасці і сапраўднай вернасці . У новым выпуску “Веру, ведаю, разумею” Аляксандр Панчанка раскрывае, як Папа Францішак бачыць Юзафа: чалавека з адкрытым сэрцам, гатовага служыць Божаму плану нават у складаных абставінах . Яго жыццё – сведчанне надзеі, веры і даверу, якія натхняюць кожнага з нас не баяцца […]

Маніфест 1905 года дазволіў дзясяткам тысяч жыхароў Беларусі вярнуцца ў каталіцтва

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Пасля выдання Маніфеста 17 (30) красавіка 1905 года “Аб умацаванні пачаткаў верацярпімасці” імператарам Мікалаем ІІ, які дазволіў свабодна пераходзіць з праваслаўя ў іншыя хрысціянскія канфесіі, значная колькасць жыхароў Расійскай імперыі, у тым ліку на тэрыторыі сучаснай Беларусі, скарысталася гэтай магчымасцю. 1. Гэта было пераважна “вяртанне”, а не “пераход”: Большасць тых, хто афіцыйна зарэгістраваўся як каталік […]

Магдалена Радзівіл: мецэнатка і арыстакратка ў духоўным адраджэнні Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

«Чалавек паклікання» – так кажуць пра Магдалену Радзівіл (1861-1945).Знакамітая мецэнатка, сапраўдная арыстакратка, якая падкрэслівала сваю беларускасць і сыграла вялікую ролю ў духоўным адраджэнні Бацькаўшчыны. Беларускія дзеячы навыперадкі імкнуліся ўвайсці ў давер да княгіні. Яна фінансавала выпуск беларускіх кніг (у тым ліку “Вянка” Максіма Багдановіча), падтрымлівала святароў і нават ахвяравала сваё брыльянтавае калье на заснаванне беларускай […]

30 красавіка: Свята святога Апостала Якуба, заступніка Іспаніі і паломнікаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Сёння , 30 красавіка Свята святога Апостала Якуба Святы Якуб, сын Зебядзееў і брат святога евангеліста Яна Багаслова, быў адным з 12 апосталаў, абраных Госпадам у вучні з простых рыбакоў. Разам з братам і апосталам Пятром быў адным з найбліжэйшых вучняў Ісуса. Якуб Старэйшы прапаведаваў у Самарыі, Юдэі і Іспаніі. Паводле Кнігі Дзеяў (12, 2), […]

Разважанні над літургічным святкаваннем Пасхі ў пасхальны пярыяд

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У пасхальны пярыяд працягваем разважаць над літургічным святкаваннем Пасхі: https://youtu.be/-yXoXi8WWos?si=TMtoxbM1-ena8MKh [ЛЖ-11] Літургічнае жыццё (11) – Литургическая жизнь (11) Сябры, гэта АДЗІНАДЦАТАЕ відэа ў плэйлісце, прысвечанаму літургічнаму жыццю.Тэма ўрока – ПАСХА Першая частка тут: https://youtu.be/dMM-VP1gVF8 Другая частка тут: https://youtu.be/Yc2d-TdKf1I Трэця частка тут: https://youtu.be/dgwCAbON5Xk Чацвёртая…

Святы Ян Залатавусны пра важнасць чытання Святога Пісання для ўсіх людзей

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Не кажы мне гэтай жалюгаднай лухты: «Я заняты судовымі справамі, заглыблены ў дзяржаўныя клопаты, ахоплены справай свайго рамяства; я маю жонку, дзяцей, павінен забяспечваць сваю гаспадарку; я — звычайны чалавек. Чытаць Святое Пісанне — гэта не для мяне, а для тых, хто адрокся ад свету».Чалавеча, што ты кажаш? Гэта менавіта для цябе, яшчэ болей, чым […]