Усе праваслаўныя жыхары і праваслаўныя прыходы на тэрыторыі сучасных Латвіі, Літвы і Эстоніі ў гэты …
Усе праваслаўныя жыхары і праваслаўныя прыходы на тэрыторыі сучасных Латвіі, Літвы і Эстоніі ў гэты перыяд па-ранейшаму знаходзіліся ў юрысдыкцыі Полацкай епархіі, Кіеўскай мітраполіі Сусветнага Канстанцінопальскага патрыярхату. З дакументаў Брэсцкага сойма за 1544 год мы даведваемся, што у Мікольскі праваслаўны прыход у Рызе полацкія архіерэі традыцыйна дасылалі праваслаўных святароў па ўзгадненні з мясцовым «таварыствам». Пра тое, што праваслаўных святароў у Рыгу для патрэб мясцовых праваслаўных жыхароў (беларусаў) дасылалі з Полацкай епархіі, вядома таксама з дакументаў за 1531, 1532 і 1542 гады. У кастрычніку 1557 года магістр Лівонскага ордэна Вільгельм фон Фюрстэнберг падаў запыт Рыжскаму рату з мэтай атрымаць з архіва старадаўні дакумент, які тычыцца дамовы паміж Рыгай і Полацкай епархіяй аб будаўніцтве царквы святога Мікалая. У дакументах за 1589, 1592 і 1599 гады таксама згадваецца пра права полацкага архіепіскапа на Мікольскую царкву ў Рызе.
Аналагічна і з ліста ўкраінскага гетмана Івана Самойлавіча ад 20 ліпеня 1685 года мы даведваемся, што «гарады, якія знаходзяцца каля Балтыйскага мора, і ўсе належалі да Мітраполіі Кіеўскай», і што ад ліфляндскіх мяжоў традыцыйна «прыходзілі рупліўцы набожнасці да кіеўскага мітрапаліта пастаўляцца ў чын іерэйскі».
У XVII стагоддзі ў Екабпілсе) будуюцца праваслаўныя храмы свц. Мікалая Цудатворца і св. Георгія Пераможцы. Тады ж тут па дабраславенні кіеўскіх мітрапалітаў быў заснаваны праваслаўны Свята-Духаўскі манастыр — важны асяродак праваслаўя ў Латгаліі. Манахамі ў ім былі выхадцы з беларускіх і ўкраінскіх земляў Рэчы Паспалітай. Вядома, што яшчэ кіеўскі мітрапаліт Пётр Магіла (1632–1647), экзарх Канстанцінопальскага патрыяршага прастолу, дараваў праваслаўным мужчынскім манастырам — Богаяўленскаму брацкаму ў Полацку і Траецкаму Маркаву ў Віцебску, выключнае права кожны год, па чарзе, пасылаць сваіх манахаў, ў Рыгу для здзяйснення там праваслаўнага набажэнства, выканання неабходных трэбаў і збору міласціны для падтрымання сваіх абіцеляў. Гэты факт таксама сведчыць аб распаўсюджанні юрысдыкцыі Кіеўскай мітраполіі Канстанцінопальскага патрыярхату на тэрыторыі сучаснай Латвіі.
Многія да гэтага часу дапускаюць грубую памылку, калі не адрозніваюць Кіева-Рускую царкву (Кіеўскую мітраполію ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхату, якая традыцыйна мела свае праваслаўныя прыходы на тэрыторыі Латвіі з XII да канца XVII стагоддзяў, і Маскоўскую царкву, якая аддзялілася ад Кіеўскай ў XV стагоддзі. Змена юрысдыкцыі з Канстанцінопальскага патрыярхату на Маскоўскі ў Латвіі і іншых краінах Балтыі паступова адбываецца толькі з канца XVII стагоддзя, калі Кіеўская мітраполія страціла сваю аўтаномію і часова адышла пад намесніцтва маскоўскіх патрыярхаў. Аднак рэальна ўлада расійскага Сінода ў балтыйскіх землях зацвердзілася толькі пасля іх далучэння да Расійскай імперыі ў XVIII стагоддзі.
Матэр’ял падрыхтаваны на аснове артыкулу Сяргея Шумілы: “Латвия и Константинополь: духовно-исторические связи”