Заўтра 25.01 – чарговая Нядзеля успаміну Хрыстовага Уваскрасення!
Заўтра святкуецца памяць Грыгорыя Багаслова. Менавіта словы з яго твораў увайшлі у гімнаграфію Вялікадня.
Евангельскае чытанне – пра пакліканне Закхея (Лк. 19, 1-10).
Таксама заўтра нашая грамада будзе маліцца за спачын: каліноўца Аляксея, пра смерць якога даведаліся на мінулым тыдні. За Міхала Жызнеўскага – гадавіна смерці, а таксама за іншых беларусаў, якія аддалі свае жыцці у барацьбе за свабоду Украіны.
Сёння, у Суботу 24.01 – Вячэрня а 17.00 і Споведзі .
Заўтра у Нядзелю 25.01 – Літургія а 10.30, пасля Літургіі – Сябрына.