18 студзеня 1936 года на хутары Ясінец (Ясенец), (сёння Пружанскі раён Брэсцкай вобласці), нарадзіўся беларускі перакладчык Васіль Сяргеевіч Сёмуха — адзін з найвыбітнейшых майстроў мастацкага перакладу, найперш вядомы працай з нямецкай літаратурай і перакладам Бібліі на беларускую мову.
Ён паходзіў з сям’і лесніка. У ліпені 1942 года бацькоў арыштавалі і расстралялі нацысты, хутар быў спалены. Асірацелых братоў Васіля і Яўгена выхоўвала цётка Ганна з вёскі Смаляніца.
Скончыў Пружанскую сярэднюю школу № 2, у 1959 годзе — рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта імя Ламаносава. Працаваў у беларускіх выдавецтвах, у газеце «Літаратура і мастацтва», выкладаў нямецкую мову і сусветную літаратуру, з 1972 года быў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Дэбютаваў як перакладчык у 1959 годзе. Пераклаў на беларускую мову творы Гётэ, Шылера, Гейнэ, Ніцшэ, Брэхта, Дзюрэнмата, Гесэ, Томаса Мана, Рыльке, Зюскінда і іншых, а таксама аўтараў з польскай, латышскай і шэрагу іншых моў. Асобнае месца ў ягонай спадчыне займаюць пераклады для тэатра і музычных твораў.
Найважнейшай справай жыцця стаў пераклад біблейскіх тэкстаў, у тым ліку поўнай «Бібліі», выдадзенай у 2002 годзе.
3 лютага 2019 года Васіль Сёмуха памёр. Пахаваны ў Пружанах. У 2022 годзе на яго магіле быў адкрыты надмагільны помнік.