Дзе ў Беларусі пройдзе экуменічная малітва?=У перадапошні, сёмы дзень Тыдня малітваў аб еднасці хрыс…

Дзе ў Беларусі пройдзе экуменічная малітва?

=У перадапошні, сёмы дзень Тыдня малітваў аб еднасці хрысціянаў — суботу 24 студзеня 2026 — у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца адмысловая экуменічная малітва.
-Традыцыйна малітва аб еднасці хрысціянаў пройдзе з удзелам прадстаўнікоў паасобных хрысціянскіх канфесій. Узначаліць яе арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Набажэнству будзе папярэднічаць святая Імша.

– Праграма сустрэчы:

18.30 — святая Імша;
19.15 — малітва аб еднасці хрысціянаў.

– Тэма сёлетняга Тыдня экуменічных малітваў «Адно цела. Адзін дух. Адна надзея» (пар. Эф 4, 4). Тэма сёмага дня Тыдня — «Кожнаму з нас дадзена ласка паводле меры Хрыстовага дару» (Эф 4, 7).
– На экуменічную малітву запрошаны прадстаўнікі і вернікі розных канфесій Беларусі, каб сумесна маліцца аб дары еднасці і супрацы, каб быць разам перад сучаснымі выклікамі свету і несці дух салідарнасці і надзеі ўсяму грамадству.

=Таксама 24 студзеня 2026 ў гродзенскай катэдры святога Францішка Ксавэрыя пройдзе экуменічнае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій.
Пачатак у 18.00.

Набажэнства ўзначаліць біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй.
Пастыр Гродзенскай дыяцэзіі запрашае на гэтую малітву ўсіх жадаючых — прадстаўнікоў і вернікаў розных канфесій горада Гродна i наваколля. Удзельнікі будуць сумесна маліцца аб дары адзінства і супрацоўніцтва, аб тым, каб быць разам перад выклікамі сучаснасці і несці грамадству дух салідарнасці і надзеі.