Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Іаан Кармянскі: праваслаўны святар і святы з Жлобінскага раёна, кананізаваны ў 1998 годзе

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

20 кастрычніка 1837 года ў Стрэшыне (сёння Жлобінскі раён) нарадзіўся будучы праваслаўны святар і прапаведнік Іаан Кармянскі (у свеце — Іван Гашкевіч). Паходзіў з вядомага святарскага роду, які паходзіць з Гетманшчыны. Бацька служыў у Пакроўскай царкве Стрэшына. Іван атрымаў духоўную адукацыю ў Магілёўскай семінарыі, якую скончыў у 1859 годзе. Пасля навучання служыў псаломшчыкам у Агародні […]

Нядзеля 19-я па Святой Тройцы: Ісус вучыць любіць ворагаў як братоў і сясцёр

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Нядзеля 19-я па Святой ТройцыЛукі 6, 31-36 У сённяшнім Евангеллі Ісус загадвае нам любіць нашых ворагаў. А таму нашыя ворагі таксама з’яўляюцца нашымі братамі і сёстрамі. Звярніце ўвагу, Хрыстос не адмаўляе, што ў нас ёсць сапраўдныя ворагі, якія з’яўляюцца ліхімі. Але гэта хрысціянскае перакананне, што ўсё гэтае зло не раскрывае самай глыбокай праўды пра ворага. […]

Айцец Андрэй Крот абмяркоўвае рэлігійныя матывы ў апавяданнях Міхася Лынькова

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Сёння ў перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёмства з рэлігійнымі матывамі ў апавяданнях Міхася Лынькова. Згадкі пра Бога ў творах гэтага савецкага пісьменніка гучаць альбо з вуснаў герояў старэйшага пакалення, альбо з вуснаў адмоўных персанажаў. Гэтым разам гаворка пойдзе пра апавяданні “Крот”, “Гой” і “Манджур”. Пісьменнік паказвае, як у першыя дзесяцігоддзі […]

Святы Лука: апостал, евангеліст і апякун лекараў адзначаецца 18 кастрычніка

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Сёння, 18 кастрычніка Св. Евангеліста Лукі Святы Лука – апостал з сямідзесяці, аўтар аднаго з чатырох Евангелляў і Дзеяў святых апосталаў. Быў лекарам і, магчыма, суднавым доктарам. Традыцыя сведчыць, што апостал паходзіў з адукаванага грэчаскага асяроддзя. Быў спадарожнікам св. Апостала Паўла і прыняў удзел у яго другім місіянерскім падарожжы, і з таго часу яны былі […]

Леў XIV скіраваў ліст кардыналу Гуджэроцьці перад святкаваннем 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Леў XIV скіраваў ліст кардыналу Клаўдыё Гуджэроцьці, прэфэкту Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, якога прызначыў сваім легатам на сьвяткаваньні 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі. Урачыстасьці адбудуцца 25-26 кастрычніка 2025 году ў Пінску і Берасьці. Папа Рымскі папрасіў кардынала Клаўдыё Гуджэроцьці перадаць ягонае бласлаўленьне біскупам, духавенству, кансэкраваным асобам, сьвецкім вернікам і ўсім, хто будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасьцях. Леў […]

18 кастрычніка 2025 г. адзначаюцца 429-я ўгодкі Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 года

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 18 кастрычніка 2025 г. адзначаюцца 429-я ўгодкі з дня, калі была абвешчана Берасцейская царкоўная унія. Гэта падзея адбылася 18 (8) кастрычніка 1596 г. Унія стала вынікам перамоў паміж прадстаўнікамі Праваслаўнай Царквы ў Рэчы Паспалітай і Рымска-Каталіцкай Царквой, што прывяло да ўзнікнення Уніяцкай Царквы. У канцы XVI стагоддзя Рэч Паспалітая, якая аб’ядноўвала землі сучаснай Польшчы, Літвы, […]

Памёр Пятро Бітэль — перакладчык, паэт і праваслаўны святар з вёскі Радунь

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

18 кастрычніка 1991 года памёр перакладчык, паэт, праваслаўны святар і ураджэнец вёскі Радунь (сёння Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці) Пятро Бітэль Нарадзіўся 19 чэрвеня 1912 года. ў сям’і паштальёна. Бацькі паэта паходзілі з праваслаўных сялян Ашмянскага павета. Быў ахрышчаны ў Лідскім Міхайлаўскім саборы. Вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Барунах. Скончыў Беларускую Віленскую настаўніцкую семінарыю ў 1931 […]

18 Кастрычніка: Свята святога евангеліста Лукі — заступніка лекараў і мастакоў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

18 КАСТРЫЧНІКА: Свята святога евангеліста Лукі — заступніка лекараў і мастакоў (іканапісцаў). Паводле традыцыі, ён быў лекарам і мастаком. Яго медыцынская прафесія таксама адзначаецца святым Паўлам, які ў сваім Пасланні да Каласянаў назваў яго «дарагім лекарам». (Да прыняцця хрысціянства Лука займаўся медыцынскай практыкай у Антыяхіі).Спадарожнік святога Паўла: Ён стаў верным вучнем святога Паўла, суправаджаючы яго […]

Нядзеля — дзень уваскрасення і радасці ў Літургіі ў Беларускай праваслаўнай супольнасці

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Нядзеля – дзень УВАСКРАСЕННЯ І УВАСКРАШЭННЯ! Хлопчык з Наіна вяртаецца жывым да сваёй маці, а Хрыстос выходзіць з магілы. Радасць поўнага жыцця у Літургіі!!! Пачатак набажэнства а 10.30. Пасля службы – Сябрына. Сёння ў суботу а 18.00 – Вячэрня

Ісус Хрыстос не з’яўляецца непасрэдным аўтарам ніводнай кнігі Бібліі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Ці напісаў Ісус Хрыстос якія-небудзь часткі Бібліі?Ісус Хрыстос не з’яўляецца непасрэдным аўтарам ніводнай біблейскай кнігі. Ісус умеў пісаць і чытаць па-старажытнаяўрэйску і па-арамейску. Верагодна, Ён таксама валодаў старажытнагрэчаскай мовай. Ісус чытаў і цудоўна ведаў Стары Запавет. Аднак Ён не з’яўляецца непасрэдным аўтарам ніводнай біблейскай кнігі. Невядома, ці пакінуў Ісус нейкія запісы; найбольш верагодна, не. Яго […]