У новым выпуску праграмы “Хрысцянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць слухачоў з апавяданнямі Міхася Лынькова, якія былі створаны ў час Вялікай Айчыннай вайны.
У гэтых творах часта згадваецца евангельскі здраднік Юда. Для савецкага пісьменніка ён – сімвал тых, хто супрацоўнічае з акупацыйнымі ўладамі. Як і новазапаветнага здрадніка, калабарантаў чакае хуткі і бясслаўны канец – як, напрыклад, вясковага старасту з апавядання “Пацалунак” ці мужа Аніссі з апавядання “Насустрач жыццю”.
У перадачы гучаць урыўкі з ваенных апавяданняў Лынькова, у якіх сустракаюцца і іншыя хрысціянскія матывы – цэрквы, крыжы, пахаванні – і разгортваюцца трагічныя падзеі таго часу.