Навіны праваслаўнага свету за мінулы тыдзень
Антыёхія і Ліван
Патрыярх Антыёхійскі Ян X правёў сустрэчу з ліванскімі мітрапалітамі ў Баламандзе. Галоўнай тэмай стала гуманітарная сітуацыя ў Ліване і Сірыі, а таксама падтрымка хрысціянскіх сем’яў, якія пацярпелі ад войнаў і пераследу. Іерархі заклікалі ўзмацніць дапамогу перамешчаным асобам і падтрымку царкоўных дабрачынных праектаў.
Кенія
Патрыярх Александрыйскі Феадор II наведаў Кенію і ўзяў удзел у закладцы новага праваслаўнага храма і місіянерскага цэнтра ў Элдарэце. Комплекс будзе спалучаць рэлігійныя, адукацыйныя і сацыяльныя функцыі. Падчас візіту патрыярх сустрэўся з мясцовай грамадой і падзякаваў уладам за падтрымку праваслаўнай місіі.
Сербія
Патрыярх Сербскі Парфірый павіншаваў мусульман Сербіі, Чарнагорыі і іншых балканскіх краін з Курбан-байрамам. У сваім пасланні ён падкрэсліў важнасць міжрэлігійнай павагі, мірнага суіснавання і супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі розных канфесій.
Ганконг
Ганконгская мітраполія Сусветнага патрыярхату асудзіла несанкцыянаваныя богаслужэнні румынскага святара на сваёй кананічнай тэрыторыі. У заяве адзначаецца, што святар дзейнічаў без дазволу мясцовага архіерэя, чым парушыў царкоўныя каноны. Вернікаў заклікалі ўстрымлівацца ад удзелу ў падобных мерапрыемствах.
Румынія
Амбасадарка Грузіі ў Румыніі Тамара Гвелесіяні атрымала высокую ўзнагароду Румынскай праваслаўнай царквы. Узнагароду ўручылі за ўклад ва ўмацаванне культурных, духоўных і дыпламатычных сувязяў паміж Румыніяй і Грузіяй.
Сакартвэла
Каталікос-патрыярх Шыо сустрэўся з дэлегацыяй Дзяржаўнага дэпартамента ЗША. Бакі абмеркавалі сітуацыю ў краіне, ролю Царквы ў грамадстве, пытанні рэлігійнай свабоды, правоў чалавека і дэмакратычнага развіцця.
Улады Тбілісі абвясцілі пра пачатак маштабнай рэстаўрацыі Сіёнскага сабора Успення Багародзіцы. Праект прадугледжвае ўмацаванне будынка, рэстаўрацыю фрэсак і фасадаў. Усе работы будуць каардынавацца з Патрыярхіяй Грузінскай праваслаўнай царквы.
Афон
Архіепіскап Амерыкі Эльпідафор наведаў Карэю — адміністрацыйны цэнтр Афона. Падчас сустрэч з прадстаўнікамі Свяшчэннай Эпістасіі і грамадзянскай адміністрацыі абмяркоўваліся сувязі паміж афонскім манаства і праваслаўнымі вернікамі ў ЗША, а таксама захаванне духоўнай спадчыны Святой Гары.
Кіпр
Свяшчэнны Сінод Кіпрскай царквы выбраў новым мітрапалітам Пафаса архімандрыта Рыгора (Іаанідыса), пратасінгела Трымітунскай мітраполіі. За яго кандыдатуру прагаласавалі 11 членаў Сінода.
Чэхія
Мітрапаліт РПЦ Іларыён (Алфееў), які быў затрыманы ў Карлавых Варах па падазрэнні ў захоўванні наркатычных рэчываў, пасля вызвалення пакінуў Чэхію. Ён заявіў, што хоча пазбегнуць паўтарэння падобных інцыдэнтаў і плануе далажыць пра сітуацыю патрыярху Кірылу.
Літва
Свяшчэнны Сінод Сусветнага патрыярхату выбраў архімандрыта Панарэта Пасаравітыса новым экзархам Літоўскага экзархату. Яго епіскапская хіратонія адбудзецца 31 мая на Фанары, а 7 чэрвеня ў Вільні новага экзарха прадставіць патрыярх Варфаламей. Прызначэнне лічыцца важным этапам развіцця структуры Канстанцінопальскага патрыярхату ў Літве.
Чарнагорыя
У Чарнагорыі працягваецца дыскусія вакол выказванняў прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча пра статус Сербскай праваслаўнай царквы ў краіне. Вучыч раскрытыкаваў выкарыстанне назваў «Праваслаўная царква ў Чарнагорыі» замест афіцыйнай назвы СПЦ. Крытыкі нагадалі, што падобныя фармулёўкі раней зацвярджаліся самой Сербскай праваслаўнай царквой.