Заўтра — Дзень Святой Тройцы (Пяцідзесятніца, Сёмуха)
Ранняя Літургія (на царкоўнаславянскай мове) у нашай царкве (Bokšto g. 4) пачнецца ў нядзелю, 31 траўня, а 09:00.
Позняя Літургія (на беларускай мове) — у 10:30.
Пасля богаслужэння адбудзецца святочная Сябрына, каб разам пачаставацца і адзначыць гэты вялікі дзень.
Казанне айца Георгія да Дня Святой Тройцы
Ікона свята
Сёмуха ў Беларусі: царкоўныя і народныя традыцыі
Уладзімір Жылка
Сёмуха
Запрашаем усіх раздзяліць радасць свята, узнесці супольную малітву і прыняць дары Святога Духа на Боскай Літургіі ў Дзень Святой Тройцы.
Таксама вы можаце зрабіць ахвяраванне для нашай царквы, скарыстаўшыся спосабамі ніжэй.
Ахвяраванні не з’яўляюцца абавязковымі, але дазваляюць нам працягваць нашу справу.
А таксама праз іншыя платформы:
Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),
PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).

Ікона Пяцідзесятніцы вядомая пад назвай «Сашэсце Святога Духа». Яе чырвоныя і залатыя колеры падкрэсліваюць веліч падзеі. У верхняй частцы іконы намалявана паўсфера, ад якой сыходзяць прамяні Святога Духа. Над кожным апосталам бачны агнявыя языкі — знак Божай прысутнасці і дароў Духа Святога.
На заднім плане знаходзіцца Горніца (Сіёнская святліца), дзе апосталы сабраліся пасля Узнясення Хрыста. Яны сядзяць паўколам, што сімвалізуе адзінства Царквы. Сярод іх намаляваны і святы Павел — найвялікшы місіянер хрысціянства. Евангелісты трымаюць кнігі Евангелля, а іншыя апосталы — скруткі, якія сімвалізуюць іх настаўніцкае служэнне.
Унізе іконы змешчана постаць, якая называецца Космасам. Яна ўвасабляе народы свету, якія чакалі святла Евангелля. Скруткі ў яе руках нагадваюць пра тое, што апосталы панеслі Хрыстовае вучэнне ва ўсе краіны.
Ікона Пяцідзесятніцы нагадвае пра здзяйсненне абяцання Хрыста паслаць Святога Духа, пра нараджэнне Царквы і яе місію несці Добрую Навіну ўсім народам.
Сёмуха ў Беларусі: царкоўныя і народныя традыцыі
Сёмуха, або Свята Святой Тройцы, адзначаецца на пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня і лічыцца днём нараджэння Хрысціянскай Царквы.
Асаблівасцю свята з’яўляецца ўпрыгожванне храмаў і дамоў зелянінай. Падлогу ў цэрквах засцілаюць свежай травой і аерам, абразы ўпрыгожваюць галінкамі бярозы, клёна або ліпы. Вернікі прыносяць у храм палявыя кветкі і маладыя галінкі дрэў, якія пасля богаслужэння нясуць дадому як знак Божага благаслаўлення.
У беларускай традыцыі гэтыя дні называлі Зялёнымі святкамі. Зеляніна ўспрымалася як сімвал жыцця, урадлівасці і Божай ласкі. Дзяўчаты ўпрыгожвалі бярозкі стужкамі і кветкамі, плялі вянкі, спявалі песні і вадзілі карагоды.
З Сёмухай таксама звязана памінанне памерлых. Людзі наведвалі могілкі, прыбіралі пахаванні і маліліся за сваіх родных.
Свята спалучае ў сабе хрысціянскую радасць пра дар Святога Духа і любоў беларусаў да створанай Богам прыроды, таму і сёння застаецца адным з самых шанаваных дзён царкоўнага календара.
Уладзімір Жылка
Сёмуха
Начыста змецены і вуліца й двары,
Ля ганка і варот вясёлыя бярозкі —
Сягоння Сёмуха, сягоння свята вёскі,
І весялейшае не знойдзецца пары.
Пагодны, ясны дзень.
У полі і ў бары
Паветра хмельны пах, смяюцца сонца коскі,
А ў хаце бел абрус, падходны блін —
дар боскі,
І шчасцем свецяцца людзей абліччы.
І веру радасна я болей, чым калі,
У вялікі лёс і шлях радзімае зямлі:
Абуджаны народ быліц дазнае сказ,—
Узрушыць, як адзін, пры свеце бліскавіцы.
Прыйдзі хутчэй! Я жду цябе, жаданы час.
Дай думам сёмушным і казкам
дай здзяйсніцца.
1921
Запрашаем усіх раздзяліць радасць свята, узнесці супольную малітву і прыняць дары Святога Духа на Боскай Літургіі ў Дзень Святой Тройцы.
Таксама вы можаце зрабіць ахвяраванне для нашай царквы, скарыстаўшыся спосабамі ніжэй.
Ахвяраванні не з’яўляюцца абавязковымі, але дазваляюць нам працягваць нашу справу.
Напрыклад, пералічыць ахвяраванні на банкаўскі рахунак
IBAN:
LT667300010191071990
VILNIAUS
Атрымальнік:
APREIŠKIMO ŠVČ. DIEVO GIMDYTOJAI KRIKŠČIONIŲ ORTODOKSŲ PARAPIJA
„Swedbank”, AB SWIFT код HABALT22
Пазначайце ў апісанні: Аuka
А таксама праз іншыя платформы:
Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),
PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).