Айцец Андрэй Крот працягвае аналізаваць рэлігійныя вобразы і матывы ў аповесці “Міколка-паравоз” Міхася Лынькова. Сёння вядучы звяртае ўвагу на адмоўных персанажаў, якія дэманструюць паказную набожнасць або выкарыстоўваюць рэлігійную рыторыку дзеля ўласных мэтаў. Сярод іх — царкоўны стараста, які кліча Бога, але адначасова пагражае выдаць немцам усіх, хто супрацоўнічаў з камуністамі або спачуваў ім; памешчык, які […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
26 кастрычніка адзначаюць свята велікамучаніка Змітра Салунскага
26 кастрычніка ў візантыйскай традыцыі адзначаюць свята велікамучаніка Змітра Салунскага — аднаго з найбольш шанаваных святых усходняй хрысціянскай традыцыі і нябеснага апекуна Салонікаў. Яго памяць звязана з мужным сведчаннем веры ў Хрыста, а ягоны культ на працягу стагоддзяў распаўсюдзіўся па Балканах і ва Усходняй Еўропе. Пра жыццё мучаніка вядома няшмат, і частка ягонай біяграфіі перадаецца […]
Эпізод 43: Што Бог чакае ад мяне? Урок з прыпавесьці пра багацея і Лазара
Эпізод 43, 2026. Што Бог чакае ад мяне? Урок з прыпавесьці пра багацея і Лазара У прыпавесьці пра багацея і Лазара (Лк 16:19-31) Ісус паказвае, што сапраўдная вера выяўляецца ня толькі ў прызнаньні Бога, але і ў тым, як мы ставімся да людзей побач з намі. Багацей ведае Абрагама, але ягонае жыцьцё выкрывае духоўную катастрофу: […]
Змітраўскую памінальную суботу сёлета адзначаюць 24 кастрычніка
Субота перад святам святога велікамучаніка Змітра Салунскага ў літургічных календарах многіх славянскіх краін, у тым ліку і Беларусі, пазначана як памінальная. Сёлета яе адзначаюць 24 кастрычніка. У тыднёвым коле візантыйскай традыцыі, якую перанялі Балканы і Русь, кожная субота прызначаная для памінання памерлых. З IX–X ст. у літургічным календары з’яўляюцца дні ўсяленскага памінання: суботы перад Мясапуснай […]
Сёння, 22 кастрычніка — памяць святога Папы Яна Паўла II
Сёння, 22 кастрычніка Памяць святога Папы Яна Паўла II Караль Вайтыла стаў першым рымскім папам не італьянскага паходжання, выбраным за апошнія 455 гадоў, адным з самых маладых пантыфікаў у гісторыі і другім папам славянскага паходжання (першым папам-славянінам быў Сікст V, у нарадж. Срэчка Пэрыч). За 27 гадоў на чале Святога Пасаду ён заваяваў любоў і […]
Кардынал П’етра Паралін узначаліў цэлебрацыю каля магілы Яна Паўла ІІ
22 кастрычніка 2026 году, у літургічны ўспамін сьвятога Яна Паўла ІІ, еўхарыстычную цэлебрацыю каля яго магілы ў ватыканскай базыліцы сьв. Пятра ўзначаліў Дзяржсакратар Яго Сьвятасьці Папы Льва XIV кардынал П’етра Паралін. У літургіі бралі ўдзел каля ста сьвятароў, пілігрымы і некаторыя царкоўныя ярархі, у тым ліку зьверхнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, архібіскуп Сьвятаслаў Шаўчук. Па прыкладзе […]
24 кастрычніка ў Вільні адбудзецца талака на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках
Дарагія сябры і сяброўкі, працягваем прыбірацца да Дзядоў! У мінулую суботу наша віленская праваслаўная грамада Канстанцінопальскага патрыярхата ўжо добра папрацавала і папрыбіралася на большай частцы вядомых пахаванняў беларускіх дзеячоў і дзяячак на Ефрасіннеўскіх могілках. Але засталося трошкі! Таму шчыра запрашае ўсіх неабыякавых беларусаў і беларусак Вільні зноў далучыцца да талакі (Liepkalnio g. 19). Як і […]
20 кастрычніка 1837 года ў Стрэшыне нарадзіўся Іаан Кармянскі
20 кастрычніка 1837 года ў Стрэшыне (сёння Жлобінскі раён Гомельскай вобласці) нарадзіўся будучы праваслаўны святар і прапаведнік Іаан Кармянскі (у свеце — Іван Гашкевіч). Паходзіў з вядомага святарскага роду, які паходзіць з Гетманшчыны. Бацька служыў у Пакроўскай царкве Стрэшына. Іван атрымаў духоўную адукацыю ў Магілёўскай семінарыі, якую скончыў у 1859 годзе. Пасля навучання служыў псаломшчыкам […]
Лявонцій Тумоўскі ўступіў на пасаду Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі
https://catholic.by/3/news/belarus/19577-arkhimandryt-lyavontsij-tumo-ski-stupi-na-pasad-apostalskaga-administratara-dlya-greka-katolika-belarusi Архімандрыт Лявонцій Тумоўскі ўступіў на пасаду Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі У суботу, 17 кастрычніка 2026 года , у капліцы святога Яна Хрысціцеля ў Мінску адбыліся уводзіны ў служэнне новапрызначанага Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў у Беларусі айца Лявонція Тумоўскага .
Айца Лявонція Тумоўскага ўвялі ў служэнне Апостальскага адміністратара
АРХІМАНДРЫТ ЛЯВОНЦІЙ ТУМОЎСКІ ЎСТУПІЎ НА ПАСАД АПОСТАЛЬСКАГА АДМІНІСТРАТАРА ДЛЯ ГРЭКА-КАТОЛІКАЎ БЕЛАРУСІ У суботу, 17 кастрычніка 2026 года, у горадзе Мінску, у капліцы св. Яна Хрысціцеля, адбыліся уводзіны ў служэнне новапрызначанага Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў у Беларусі айца Лявонція Тумоўскага. На прыступках запоўненага вернікамі храма архімандрыт Сяргей Гаек, айцец Яўген Усошын (канцлер Апостальскай Адмінстратуры) і айцец Лявонцій […]