
Памяць святога Папы Яна Паўла II
Караль Вайтыла стаў першым рымскім папам не італьянскага паходжання, выбраным за апошнія 455 гадоў, адным з самых маладых пантыфікаў у гісторыі і другім папам славянскага паходжання (першым папам-славянінам быў Сікст V, у нарадж. Срэчка Пэрыч). За 27 гадоў на чале Святога Пасаду ён заваяваў любоў і вялікую папулярнасць сярод католікаў па ўсім свеце.
Яго пантыфікат стаў трэцім па працягласці пасля святога Пятра і бласл. Пія IX.
Ян Павел II з’яўляецца аўтарам больш за 120 філасофскіх і багаслоўскіх працаў, 14 энцыклік і пяці кніг. Самая папулярная яго кніга — «Пераступіць парог надзеі» — была выдадзена тыражом у 20 мільёнаў экземпляраў.
«Малітва не просіць у Бога змяніць Яго волю, яна змяняе нас, каб мы прынялі Яго волю».
Папа Рымскі Ян Павел II