Эпізод 43, 2026. Што Бог чакае ад мяне? Урок з прыпавесьці пра багацея і Лазара У прыпавесьці пра б…

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

Эпізод 43, 2026. Што Бог чакае ад мяне? Урок з прыпавесьці пра багацея і Лазара

У прыпавесьці пра багацея і Лазара (Лк 16:19-31) Ісус паказвае, што сапраўдная вера выяўляецца ня толькі ў прызнаньні Бога, але і ў тым, як мы ставімся да людзей побач з намі.

Багацей ведае Абрагама, але ягонае жыцьцё выкрывае духоўную катастрофу: побач з ім знаходзіцца ўбогі Лазар, а ён застаецца абыякавым да ягоных пакутаў. Пры гэтым Божы заклік да міласэрнасьці ўжо гучаў у Законе Майсея і прарокаў.

Часта мы думаем, што для моцнай веры нам патрэбныя дадатковыя доказы, цуд ці асаблівы знак Божай прысутнасьці. Але ці зьменіць нас цуд, калі мы ня хочам пачуць тое, што Бог ужо адкрыў нам?

У гэтым эпізодзе разважаем пра тое, чаму важна ня толькі верыць у Бога, але і шукаць Ягонай волі: чаго Бог чакае ад мяне і што я павінен зрабіць, каб ісьці за Ісусам?

Напрыканцы эпізоду гучыць песьня «Ты — Госпад сьвятла» (Псальм 27).

https://www.carkva.be/podcast/episode-2026-43/

Эпізод 2026.43 Што Бог чакае ад мяне? Урок з прыпавесьці пра багацея і Лазара

У 43-м эпізодзе падкаста мы разважаем над прыпавесьцю пра багацея і Лазара (Лукі 16:19-31). Ці патрэбныя нам цуды для веры, і што насамрэч Бог чакае ад нас?