Айцец Андрэй Крот працягвае аналізаваць рэлігійныя вобразы і матывы ў аповесці “Міколка-паравоз” Мі…

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

Айцец Андрэй Крот працягвае аналізаваць рэлігійныя вобразы і матывы ў аповесці “Міколка-паравоз” Міхася Лынькова.

Сёння вядучы звяртае ўвагу на адмоўных персанажаў, якія дэманструюць паказную набожнасць або выкарыстоўваюць рэлігійную рыторыку дзеля ўласных мэтаў. Сярод іх — царкоўны стараста, які кліча Бога, але адначасова пагражае выдаць немцам усіх, хто супрацоўнічаў з камуністамі або спачуваў ім; памешчык, які клянецца Богам, каб апраўдацца за расстрэлы сялян і пазбегнуць пакарання; пасажыры парахода, якія заклікаюць павесіць усіх ворагаў Царквы.

Запрашаем паслухаць новы выпуск перадачы “Хрысціянства і літаратура”.