Ведаеце такую прымаўку: “Не жыццё – масленіца”! Дык вось заўтра распачынаецца масленіца. Тыдзень, калі жыццё павінна стаць асаблівым. Заўтра служым Літургію а 10.30. Чытаецца Евангелле пра Божы суд. Пасля Літургіі сябрына і загавіны на мяса. Так што прыносьце да стала штосьці мясное і можна ўжо патроху пачынаць пекчы блінцы.
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Свята святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, 14 лютага 2026
Субота – 14 лютага 2026 = Свята СВ. КІРЫЛА, МНІХА, І МЯТОДА, БІСКУПА, АПЕКУНОЎ ЕЎРОПЫ +++МАЛіТВА: Усемагутны вечны Божа, Ты праз святых братоў Кірыла і Мятода спаслаў святло Евангелля славянскім народам, раскрый нашыя сэрцы і дай нам зразумець Тваё слова, каб мы сталі народам, паяднаным у вызнаванні сапраўднай веры. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго […]
Анатоль Грыцкевіч даказаў дамінацыю ўніятаў у канфесійнай структуры Беларусі ў канцы XVIII ст.
Анатоль Грыцкевіч даказаў факт дамінацыі ўніятаў у канфесійнай структуры насельніцтва Беларусі ў канцы ХVIII ст. і асудзіў кацярынінскую палітыку падаўлення Уніі, якую ўсхваляла ўся папярэдняя афіцыйная гістарыяграфія. Паводле люстрацыі падымнага падатку за 1790 г., у беларускіх паветах Вялікага княства Літоўскага (без усходняй часткі Беларусі, ужо далучанай да Расіі) колькасць уніяцкіх плябаній дасягнула 73,8% ад агульнага […]
Заўтра ў 10.00 пачынаецца заўпакойная Літургія ў Усяленскую бацькоўскую суботу
Заўтра Усяленская бацькоўская субота! А 10.00 пачынаем заўпакойную Літургію. Памолімся за нашых родных і блізкіх, а таксама за нашых спачылых суайчыннікаў, годных вечнай памяці і шчырай малітвы.
13 лютага 1952 года памёр Архімандрыт Андрэй Цікота ў савецкім лагеры Тайшэт
13 ЛЮТАГА 1952, у савецкім “озерлагу” Тайшэт – адышоў да Госпада Архімандрыт АНДРЭЙ ЦІКОТА (беларускі марыянін), Апостальскі Адміністратар для католікаў візантыйскага абрада ў Харбіне (1939-1948). Быў арыштаваны кітайскімі камуністамі 22 снежня 1948 года і перададзены савецкім уладам. Яны спрабавалі зламаць яго праз строгае расследаванне і прымусіць да адступніцтва ад Каталіцкай Царквы. Пасля яго рашучай адмовы, […]
12 лютага — Дзень памяці праваслаўнага святара Уладзіміра Хрышчановіча, расстралянага ў 1938 годзе
12 лютага — Дзень памяці праваслаўнага святара і новапакутніка зямлі Беларускай айца Уладзіміра Хрышчановіча 12 лютага 1938 года ён быў расстраляны карнымі органамі НКУС разам з адданымі парафіянамі. Уладзімір Хрышчановіч нарадзіўся ў 1876 годзе ў вёсцы Гезгалы (сёння Дзятлаўскі раён) у простай сялянскай сям’і. Дасягнуўшы паўналецця, паступіў у Слуцкае духоўнае вучылішча, якое скончыў у 1911 […]
Развітанне з Біскупам Казімірам Велікасельцам ад архімандрыта Сяргея, Апостальскага Адміністратара
РАЗВІТАЛЬНАЕ СЛОВА архімандрыта Сяргея, Апостальскага Адміністратара для грэка-католікаў Беларусі, на Пахаванне Біскупа Казіміра ВелікасельцаПінск – Шэрашава 12.02.2026 Высокадастойны Біскуп Казімір! Ісус Хрыстос, Збавіцель наш, Першасвятар і Госпад Царквы паклікаў Цябе да Нябеснага Валадарства.Твой адыход да дому Айца стаў для нас балючым, але прымаем гэта як знак, што Госпад палічыў дастатковым Твой мужны, нястомны “архіпастырскі подзвіг” […]
Святы Айцец Францішак і Патрыярх Маскоўскі Кірыл адзначаюць 10-годдзе гістарычнай сустрэчы ў Гаване
https://catholic.by/3/news/18849-svyaty-ajtsets-frantsishak-i-patryyarkh-masko-ski-i-syae-rusi-kiryl-10-goddze-gistarychnaj-sustrechy Святы Айцец Францішак і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл: 10-годдзе гістарычнай сустрэчы 12 лютага 2016 года ў зале дзяржаўнага пратакола міжнароднага аэрапорта імя Хасэ Марці ў Гаване (Куба) сустрэліся кіраўнікі Рыма-каталіцкага Касцёла і адной з буйнейшых Праваслаўных Цэркваў свету.
12 лютага 1526 года нарадзіўся князь Канстанцін-Васіль Астрожскі, абаронца праваслаўнай веры
12 лютага 1526 года нарадзіўся князь, староста ўладзімірскі, ваявода кіеўскі і абаронца праваслаўнай веры ў Рэчы Паспалітай — Канстанцін-Васіль Астрожскі Нарадзіўся ў старадаўнім Тураве (сёння ў Жыткавіцкім раёне), сын легендарнага Канстанціна Іванавіча Астрожскага, які атрымаў перамогу ў бітве пад Воршай у 1508 годзе. У 27 гадоў ён заняў пасаду старосты ўладзімірскага, а ў 32 гады […]
Андрэй Цікота: беларускі каталіцкі святар і дзеяч, які загінуў у ГУЛАГу ў 1952 годзе
Ураджэнец Гродзеншчыны, каталіцкі святар, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, які адмовіўся ад супрацоўніцтва з савецкай уладай і загінуў у ГУЛАГу 11 лютага 1952 года ў лагеры «Азерлаг» на тэрыторыі Іркуцкай вобласці памёр Андрэй Цікота. Нарадзіўся 5 снежня 1891 года на хутары Плавушка (сёння Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці) у сялянскай сям’і. Адукацыю атрымаў у Ашмянах, а затым […]