І яшчэ напамінаем пра наш аукцыён, які працягнецца да 12-га лістапада! Калі зможаце падзяліцца спасылкаю, расказаць пра яго, будзем вельмі вельмі ўдзячнымі!
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Сёння ў 18:00 біблійныя чытанні ў парафіяльным доме беларускай царквы ў Вільнюсе
Запрашаем сёння на біблійныя чытанні! 18.00 – парафіяльны дом беларускай царквы ў Вільнюсе – Boksto g.4
Архімандрыт Сяргей Гаек падараваў Папу Францішку ікону святой Еўфрасінні Полацкай
https://catholic.by/3/news/vatican/18025-napyaredadni-rachystastsi-usikh-svyatykh-arkhimandryt-gaek-padarava-papu-frantsishku-ikonu-svyatoj-e-frasinni-polatskaj Напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых архімандрыт Гаек падараваў Папу Францішку ікону святой Еўфрасінні Полацкай 30 кастрычніка, напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых, падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы святога Пятра ў Рыме Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек падараваў Папу Францішку малую ікону святой Еўфрасінні Полацкай.
Ольга Якубовская падтрымлівае беларускую віленскую парафію аукцыёнам карціны з Анёлам
Дарагія сябры! Шаноўная Ольга Якубовская вырашыла падтрымаць нашу беларускую віленскую парафію аукцыёнам. У якасці лота – цудоўная карціна з Анёлам, які крыляе над Полацкай Сафіяй. Будзем глыбока ўдзячнымі, калі хтосьці з Вас нас падтрымае, бо падтрымка вельмі патрэбная, і здабудзе сабе на памяць цудоўную карціну! https://www.instagram.com/p/DB-96-aojf3/…
Сустрэча Размоўнага клуба літоўскай мовы ў парафіяльным доме на Bokšto gatvė 4
Усім шчырыя вітанні! Сёння ў нашым парафіяльным доме па адрасу Bokšto gatvė 4 а 18й гадзіне адбудзецца сустрэча РАЗМОЎНАГА КЛУБА ЛІТОЎСКАЙ МОВЫ. Запрашаем!
Спасылка на нядзельную службу Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні
Спасылка на нядзельную службу тут https://www.youtube.com/live/pEwCKc6NW2Q?si=NSPCWYj5Ia7QvU02 Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),BYSOL (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы),PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы). Воскресная служба в беларуском православном приходе в Вильнюсе
3 лістапада адзначаецца памяць новамучанікаў і вызнаўцаў Беларускай царквы
Заўтра ў Нядзелю 3-га лістапада святкуем таксама памяць новамучанікаў і вызнаўцаў Беларускай царквы!
Айцец Андрэй Крот завяршае знаёміць з рэцэнзіяй Адама Бабарэкі на паэму Кандрата Крапівы «Біблія»
У сваёй рубрыцы Хрысціянства і літаратура айцец Андрэй Крот завяршае знаёміць з рэцэнзіяй Адама Бабарэкі на сатырычную паэму Кандрата Крапівы Біблія. У мінулай перадачы гаворка ішла пра тое, што літаратурны крытык лічыць Крапіву ўдумлівым даследчыкам Святога Пісання, які знаходзіць у кнізе Быцця спрэчныя моманты. Паводле Бабарэкі, такім чынам паэт выкрывае падман духавенства: святары нібыта пераконваюць […]
Заўтра ў Нядзелю служым Літургію а 10-й гадзіне і чытаем Евангелле паводле Лукі
Заўтра ў Нядзелю як за звычай служым Літургію а 10й гадзіне раніцы. Чытаем Евангелле паводле Лукі – аповед пра багацея і Лазара. Сёння ў суботу 2.11 а 16.00 – будзем служыць Паніхіду, бо шмат хто ўчора не паспеў даць імёны для памінання. ВЯЧЭРНЯ сёння адбудзецца на ГАДЗІНУ РАНЕЙ – а 17й. І так будзем служыць […]
Каляндар «Францішак Скарына ў Вільні» да 500-годдзя выдання «Апостала»
НАШЫ ВЫДАННІ.БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ. ДА СКАРЫНАЎСКАГА ЮБІЛЕЯ. Да 500-годдзя выдання скарынаўскага «Апостала» «Тэхналогія» падрыхтавала каляндар «Францішак Скарына ў Вільні». «Апостал» — гэта першая дакладна датаваная кніга, выдадзеная ў Вільні. Каляндар змяшчае не толькі зручную прасторную сетку, але і багатую калекцыю візуальных матэрыялаў, звязаных з нашым знакамітым кнігавыдаўцом, — ад жывапісу і скульптуры да марак і манет. […]