25 жніўня 2025 г. Папа Леў XIV накіраваў тэлеграму (за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна) удзельнікам святкавання 400-годдзя прыбыцця ў Індыю першага езуіта з Літвы (ВКЛ) а. Андрыуса Рудаміны. Тэлеграма адрэсаваная да Архібіскупа Гоа і Даман Кардынала Філіпе Нэры Феран. =МАЛЫ КАМЕНТАР: Андрэй Рудаміна (у сучаснай Літве яго называюць Andrius Rudamina) прыбыў да Гоа 22 жніўня 1625 (памёр 5 верасня 1631 г. у Кітаі). Нарадзіўся ён (1596?) у вёсцы Рудаміна пад Вільняй, бліжэй да Ашмянаў. Бацьку яго звалі Ян, маму Дарота. Звычайны шляхціц Вялікага Княства Літоўскага. Варта памятаць пра яго беларускім католікам.