12 лютага 2025 года ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбудзецца прэзентацыя каляндара “Скарына ў Вільні”. Роўна 500 год таму наш вялікі асветнік рыхтаваўся да выдання сваёй чарговай кнігі “Апостал”, якая пабачыла свет у сакавіку таго ж 1525 года ў віленскай друкарні. Мяркуецца, што яна стала апошняй кнігай у ягонай выдавецкай дзейнасці. Ці ведаў Скарына, што ягоная […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
11 лютага — памяць св. святамучаніка Уласа, біскупа Себастыйскага і апекуна жывёлы
11 лютага Памяць св. святамучаніка Уласа (Блажэя), біскупа Себастыйскага Св. Улас (III ст. – каля 316 г.) паходзіў са знатнай сям’і, з юнацтва вылучаўся набожным жыццём, быў лекарам і на просьбу жыхароў быў пастаўлены себастыйскім біскупам (Кападокія ў Малой Азіі). Калі пачаліся ганенні на хрысціян, Улас хаваўся ў гарах. Паводле падання, нават хворыя жывёлы прыходзілі […]
13 лютага — Дзень спачыну князя Канстанціна Канстанцінавіча Астрожскага ў Вільні
У бліжэйшы чацвер 13.02 – Дзень спачыну князя Канстанціна Канстанцінавіча Астрожскага. Запрашаем а 18.00 на паніхіду у яго памяць і спачын! Пасля паніхіды пагаворым пра ролю Князя Канстанціна Канстанцінавіча Астрожскага ў гісторыі Віленскага праваслаўя.
Сустрэча Размоўнага клубу Літоўскай мовы з а. Віталіем Моцкусам у Вільні 11 лютага
Сёння збіраемся на сустрэчу Размоўнага клубу Літоўскай мовы з а. Віталіем Моцкусам. Сустрэча а 18-й у нашым прыходскім доме па адрасу Bokšto g.4
Айцец Андрэй Крот абмяркоўвае рэлігійныя матывы ў творчасці Язэпа Пушчы ў перадачы Хрысціянства і літаратура
Сёння ў перадачы Хрысціянства і літаратура айцец Андрэй Крот працягвае гаворку пра рэлігійныя матывы ў артыкулах і рэцэнзіях Адама Бабарэкі на творчасць Язэпа Пушчы. Паводле літаратурнага крытыка, Пушча пакланяецца не Богу, а жыццю. Бабарэка бачыць у апісанні паэтам прыроды нешта незвычайнае. Яна нібыта здзяйсняе нейкія абрады, падобныя да народнага святкавання царкоўных святаў. Іншым прадметам рэлігійнай […]
Воскресная служба в Беларуском приходе в Вильнюсе
https://www.youtube.com/live/9AvtskSbYxk?si=x6_RSVJ84VgdENzb Служба тут Воскресная служба в Беларуском приходе в Вильнюсе
Служба сёння ў 17:00, заўтра ў 10:00 у Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні
Сення служба ў 5 вечара. Заўтра – 10 раніцы. Да сустрэчы!
8 лютага — памяць Прарока Захарыі, аднаго з дванаццаці старазапаветных малых прарокаў
8 лютага Памяць Прарока Захарыі Захарыя (VI – V ст. да Хр.) – адзін з дванаццаці старазапаветных малых прарокаў. Падобна да Ераміі і Эзакіэля, прарок Захарыя таксама належаў да святарскага роду. Нарадзіўшыся падчас вавілонскага палону, прарок Захарыя перажыў яго і пасля вяртання з палону шмат садзейнічаў маральнаму адраджэнню свайго народа. Прароку належыць адмысловая старазапаветная кніга, […]
5 лютага — памяць св. Агаты, дзевы і мучаніцы, заступніцы Мальты і Сіцыліі
5 лютага Памяць св. Агаты, дзевы і мучаніцы Св. Агата (235 – 251) – адна з самых шанаваных хрысціянскіх святых, прычым, з самага ранняга часу. Паданне сведчыць, што св. Агата вырасла ў багатай хрысціянскай сям’і. Добрая і прыгожая дзяўчына адкінула дамаганні гарадскога прэфекта, пасля чаго ён падвергнуў яе пераследам, карыстаючыся антыхрысціянскімі законамі імператара Дэцыя. Спачатку […]
2 лютага адзначаецца свята Сустрэчы Госпада Ісуса Хрыста і Маці Божай Грамнічнай
СТРЭЧАННЕ2 лютага адзначаецца свята Сустрэчы Госпада нашага Ісуса Хрыста, якое традыцыйна называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі. У гэты дзень у Літургіі ўспамінаецца прынясенне Дзіцятка Ісуса ў святыню для выканання абраду ахвяравання, прадпісанага законамі Старога Запавету. Такім чынам, ужо ў самым пачатку зямнога жыцця Збаўцы Бог сведчыць, што Ісус прыйшоў у свет не […]